Па вадзе
4259 / 1
06.04.2019

Atesta. Кліп, у якім шмат вады і паветра

Рок-гурт Atesta з 14-гадовай Ульлянай Паўловіч прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM cвой дэбютны кліп, які быў зьняты ў вандроўцы па Нарвэгіі.

Ульляна з захапленьнем распавядае пра сваё падарожжа з бацькамі па паўночна-заходняй частцы Нарвэгіі, дзе і было зьнятае гэтае відэа. Агулам было пераадолена больш за 600 кілямэтраў: «Дарогі ўздоўж ф’ёрдаў, шматлікія тунэлі, якія прарубленыя скрозь горы, паромныя пераправы і шмат, вельмі шмат вады ды паветра. Непадалёк ад Гэйрангену мы ўзьняліся ў горы на 1500 мэтраў і трапілі зь цеплыні ў зіму — пабачылі сьнег, які знутры зьзяе бірузовым колерам ды горныя азёры пад тоўшчай лёду», — распавядае сьпявачка.

З гігабайтаў адзьнятага матэрыялу рэжысэр Дзьмітры Карась і зрабіў дэбютны кліп для праекту Ўльляны, які заснаваў і прадусуе яе тата — вядомы беларускі басіст Аляксей Паўловіч, які граў у гуртах Ulis, «Новае Неба», Indiga, Naka.

Atesta — Па вадзе (рэжысэр — Дзьмітры Карась)

КАМЕНТАРЫ: