Лета
1203 / 0
11.03.2019

Zanzibar. Як драйвова правесьці лета

У новым відэачарце на TuzinFM гурт Zanzibar прэзэнтуе кліп «Лета», які стаў сапраўднай прыгодай як для ягоных сюжэтных герояў, так і стваральнікаў.

«Лета» — дэбютны кліп таямнічай каманды зь Менску. Музыкі самі выйшлі з прапановаю да рэжысэра Валерыя Кандрацьева. Мелася некалькі ідэяў для відэаўвасабленьня песьні, але перамагла акурат рэжысэрская задума — абыграць сцэнічны вобраз музыкаў, якія выступаюць у масках ды зрабіць відэа з элемэнтамі блякбастэру, каб была інтрыга, пагоня, дзяўчаты і драйв.

На здымкі пайшло тры дні. Усе лякацыі знаходзіліся ў Менску, а асноўныя здымкі прайшлі ў стрыт-фуд прасторы «Пясочніца». «Гэта быў круты досьвед і сапраўдная прыгода. Здымачны працэс — дзікая дзьвіжуха і па выніку нават цяжка было ўявіць, што ўсё адбылося, бо давялося павырашаць за сьціслы тэрмін вялікую колькасьць праблемаў і атрымаць самыя разнастайныя эмоцыі — ад боязі, што масоўка ня прыйдзе да жаху, калі мы ледьве не спалілі тачку», — кажа лідэр каманды Root.

У якасьці апэратара відэа працаваў Канстанцін Сярогін. Асноўныя ролі сыгралі Генадзь ГаранскiМiкалай Варабей і Антон Старавойтаў.

Zanzibar — Лета (рэжысэр — Валеры Кандрацьеў)

TuzinFM