Калядка
1205 / 0
25.11.2018

Для дарослых неэстэтаў. Нечаканы Вайцюшкевіч у новым калядным відэа

У зімовым туры на TuzinFM бярэ ўдзел відэа на песьню «Калядка» Зьмітра Вайцюшкевіча. Сам выканаўца называе яе «шалёным экспэрымэнтам».

«Калядка» была прэзэнтаваная напярэдадні Раства 2018 году. Новая песьня Вайцюшкевіча напісаная на верш Уладзімера Някляева. Папярэдні іх калядны гіт здабыў вялікую папулярнасьць на youtube-канале TuzinFM. Новая «Калядка» вырашаная не ў тыповым для Зьмітра стылі.

«Гэта такі трохі шалёны экспэрымэнт — спроба зрабіць песьню, якая можа гучаць на сучасных масавых сьвятах у горадзе. Сёньня вельмі мала танцавальных кампазыцыяў на беларускай мове. І калі для моладзевай публікі якасныя рэчы робіць Shuma, для дарослай і неэстэцкай аўдыторыі амаль нічога няма», — сказаў з нагоды прэм’еры Зьміцер Вайцюшкевіч.

У відэа, якое зьняў Сяргей Сацук, акром самога выканаўцы ўзялі ўдзел фольк-ансамбль «Яварына», музыкі фольк-гурту HardWood, а таксама праект «Вясёлыя калядоўшчыкі — паны Жлуктоўскія».

Зьміцер Вайцюшкевіч — Калядка (рэжысэр — Сяргей Сацук)

TuzinFM