Страла
3524 / 0
25.10.2018

«Свентояр». Калі няма падзелу на сваё і чужое

Украінскі гурт «Свентояр» прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM кліп на беларускую народную песьню «Страла».

Кліп на «Стралу» зьняў рэжысэр і апэратар Уладзіслаў Рэдзькін, які працаваў і над папярэднім кліпам, таксама на беларускую народную песьню «Ключы». «Гэты сьпеў прыцягнуў нашую ўвагу зь некалькіх прычынаў. Па-першае, яе выконвалі падчас абрадаў, зьвязаных з сустрэчай вясны. Па-другое, варыянты гэтай песьні ёсьць у фальклёры кожнага ўсходнеславянскага народу. Варыянтаў вельмі шмат, што сьведчыць аб старажытнасьці песьні, яна глыбока пранізвае каранямі цэлы пласт народнай культуры, у якім яшчэ няма падзелу на сваё і чужое», — кажа з нагоды прэм’еры роліку на TuzinFM.by лідэр гурта Аляксей Шэвель.

Здымкі відэа праходзілі ў Харкаве, родным для музыкаў горадзе. У здымках акрамя ўдзельнікаў «Свентояру» ўзялі ўдзел сябры гістарычнага клюбу ДЗХ. Сама песьня ўвайшла ў альбом гурта «Єдність» (2013).

Свентояр — Страла (рэжысэр — Уладзіслаў Рэдзькін). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM