Кансёрн
3581 / 0
19.08.2018

«Тлушч». Да Азіі зь любоўю

Гурт «Тлушч» прэзэнтаваў відэаўвасабленьне свайго новага трэку «Кансёрн». Дзеля здымак музыкі перанесьліся на Далёкі Ўсход.

Кліп «Тлушчу» манілася зьняць у трох гарадах — Сэндаі, Токіё і Пэкіне ў межах уяўнага туру па Далёкім Усходзе. «Нам вельмі хочацца азіяцкага калярыту, таму ідэя такога туру даўно лунае ў паветры. І адпаведнага кліпу таксама», — кажа лідэр каманды Павал Белы. Што праўда, бюджэт беларускія панкі мелі абмежаваны, таму здымаць давялося ў Менску ды Горадні.

«Песьня атрымала назву паводле моднага слаўца з айці-слэнгу. Галоўнага героя сьпеву адольваюць сумневы, якія ён параўноўвае з кансёрнамі далёкіх папярэднікаў, Басё і Айвазоўскага, і знаходзіць супакой, бо апынаецца, што ўсё ў яго ня так і блага», — распавядае Павал. Відэа для гурту зрабіла Воля Афіцэрава.

Тлушч — Кансёрн (рэжысэр — Вольга Афіцэрава)

TuzinFM