Пяскі часу
9742 / 0
14.06.2018

Кліп пра краіну, у якой яшчэ не пачалася вайна

Гурт Dzivasil прэзэнтуе ў відэачарце кліп на кампазыцыю «Пяскі часу», якая была запісаная сумесна з колішнім удзельнікам гурту «Ляпіс Трубяцкі» Паўлам «Пафнуціем» Кузюковічам.

Твор «Пяскі часу» зьявіўся на сьвет падчас рэпэтыцыі гурту Dzivasil. Да гурту далучыўся Павал Кузюковіч, колішні духавік гурту «Ляпіс Трубяцкі» і аўтар сольнага праекту Pafnutiys Dreams. А відэа да гэтага трэку зьнялі рэжысэр Макс Сіры і апэратар Руслан Фядотаў у Сырыі, незадоўга да таго, як там пачалася вайна.

«У гэтым кліпе можна пабачыць прыгожую і шчасьлівую краіну, якая цяпер уцягнутая ў вайну», — так прэзэнтуе кліп наведнікам TuzinFM лідэрка Dzivasil Іна Перасецкая-Малаковіч. Акром яе і Пафнуція ў запісе «Пяскоў часу» ўзялі ўдзел Андрэй Малаковіч, Раман Цябут, Вячаслаў Сяргеенка. Больш пра творчасьць гэтага цікавага этна-эмбіент гурта можна дазнацца ў афіцыйнай суполцы.

Dzivasil — Пяскі часу (рэжысэр — Макс Сіры)

TuzinFM