Цераз мора
8392 / 0
14.02.2018

«Ягорава гара». Жыцьцё пражыць, як мора пераплыць

У новым туры відэачарту на TuzinFM гомельскі фольк-гурт «Ягорава гара» прэзэнтуе кліп Яўгена Заруцкага на песьню «Цераз мора».

«Цераз мора» — другі кліп «Ягоравай гары». Першы быў маляваны. «Я вельмі даўно марыў пра сюжэтны кліп, таму вельмі ўзрадаваўся такой магчымасьці», — кажа лідэр каманды Ягор Паляшук. Аўтарам кліпу стаў усё той жа Яўген Заруцкі, які зрабіў для гурта тое самае анімацыйнае дэбютнае відэа. Ідэю дапамаглі рэалізаваць таксама апэратаркі — Анастасія Новікава і Сьвятлана Калпакова.

«Жыцьцё чалавека — гэта як мора, празь якое трэба праплыць і зрабіць гэта годна, з шанаваньнем да сваёй спадчыны, — тлумачыць ідэю сьпеву і відэа на яго Ягор Паляшук. — Частка гэтай спадчыны — сама прырода, праз стаўленьне да якой мы альбом намацваем альбо страчваем сувязь з продкамі. Між тым, нам можа адкрыцца тое, што недасягальна ад астатніх. Продкі заўсёды побач, яны нас бачаць і чуюць».

Болей дазнацца пра гурт ды ягоныя навіны можна праз афіцыйную суполку.

Ягорава гара — Цераз мора (рэжысэр — Яўген Заруцкі).

TuzinFM