Мы любім бульбу
8332 / 0
22.01.2018

Піліп Беспамылковы. Як спазнаць дзэн

Дэбютны кліп Піліпа Беспамылковога «Мы любім бульбу» бярэ ўдзел у новым туры відэачарту на TuzinFM.

Аўтар, выканаўца і рэжысэр роліку — Піліп Беспамылковы. Такі творчы псэўданім узяў сабе Юры Юрчанка, у мінулым футбаліст, які гуляў за юнацкаую і моладзевую зборную Беларусі. Па сканчэньні кар’еры ён заняўся праектамі, скіраванымі на падтрымку беларускай мовы. «Мая мэта — паказаць, што мову можна ўжываць ня толькі ў калгасах і на ўроках літаратуры, але і ў сучасным штодзённым жыцьці. Мова гэта модны трэнд. Калі атрымаецца данесьці гэта да моладзі, то мова будзе жыць», — зазначыў Юры з нагоды прэзэнтацыі роліку на TuzinFM.

Дэбютную песьню Піліп Беспамылковы прысьвяціў бульбе. «Бульба — гэта наш наркотык. І мне закарцела перадаць нашае ёю захапленьне па-новаму, зрабіць такі глямур з прыгожымі дзеўчынамі ды якаснай карцінкай, — тлумачыць аўтар. — Каб можна было ўбачыць, што бульба — гэта ня толькі вёска, трактар і гной. І што наогул вельмі карысна глядзець на звычайныя рэчы крыху зь іншага боку».

За дзейнасьцю Юрыя Юрчанкі ды ягонага музычнага праекту можна сачыць праз суполку «Краіна мараў».

Піліп Беспамылковы — Мы любім бульбу (рэжысэр — Юры Юрчанка)

TuzinFM