Я бегла
547 / 0
12.01.2018

Як дасягнуць сваёй мары. By Cry паказвае за 4 хвіліны

Гурт By Cry прэзэнтуе ў вясновым туры відэачарту на TuzinFM кліп на песьню «Я бегла», у якім паказаў якім чынам можна дасягнуць сваёй мары.

Увасобіць тэму пошуку і дасягненьня сваёй мары была пакліканая акторка з тэатру беларускай драматургіі Гражына Быкава. На думкі вакалісткі By Cry Аляксандры Грахоўскай менавіта яна добры прыклад таго чалавека, які мае сваю мару і дасягае яе. «Наш новы кліп – гэта спроба кінапаэтычна ўвасобіць гэты цярністы шлях акторкі да сваёй справы. Мара лунае па-над намі, але жыцьцё бяжыць занадта хутка. Калі ісьці да яе пешшу, то можна не пасьпець. Таму застаецца адзінае – бегчы за голасам сэрца, гарэць у творчасці, патанаць у мастацтве і ўжо там, у той глыбіні вышукваць плынь свайго жыцьця», – кажа Аляксандра, якая зьяўляецца разам з тым аўтаркай песьні, а таксама рэжысэрам і апэратарам гэтага відэа. Яна кажа, што супрацоўнічаць з гераіняй кліпа было для яе вялікім гонарам.

Сам трэк «Я бегла» быў запісаны на студыях «Галапагос» і «Cherry Records», зьвядзеньне і майстарынг зрабіў Ільля Дмуха

TuzinFM