Вёска
12502 / 1
13.09.2017

Віталь Карпанаў: «Жыве беларуская вёска!» (прэм’ера)

Гурт «Дрозды» прэзэнтуе на партале TuzinFM кліп на песьню «Вёска». Віталь Карпанаў з дапамогай відэа вырашыў выказаць сваё стаўленьне да беларускай вёскі і беларускай мовы.

Віталь выступіў ня толькі як аўтар і выканаўца песьні, але і як рэжысэр кліпу. Здымалі кліп разам з апэратарам Максімам Малахавым у роднай вёсцы музыкі — Сівіца, што ў Валожынскім раёне. «Я шчыра люблю беларускую вёску, бо нарадзіўся і вырас у глыбінцы, — распавядае TuzinFM лідэр «Дроздов». — Мы шмат гастралюем і па-сапраўднаму адпачнуць я магу толькі ў бацькоў дома. І няхай у вёсцы ёсьць складанасьці, але ёсьць і пазытыў. Напрыклад, акрамя дамоў сталічных дачнікаў зьяўляецца ўсё больш фэрмэраў, якія разьвіваюць сваю справу. Ну і вясковыя дзеткі даюць надзею на лепшае».

Гэта другая песьня ў рэпэртуары «Дроздов» па-беларуску. Дэбют быў у 2013 годзе з трэкам «Каханая дзяўчына». «Я хачу, каб жыла і беларуская вёска, і беларуская мова. Вакол нас усё больш людзей, якія размаўляюць па-беларуску, у нашым складзе зьявіўся новы ўдзельнік Фёдар Гурвіч, які грае на пэркусіі ды робіць сальта падчас канцэртаў, ён размаўляе выключна на мове. І мы ўсім гуртом рухаемся ў гэтым кірунку», — заяўляе Віталь Карпанаў.

Дрозды — Вёска (рэжысэр — Віталь Карпанаў)

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • Дмитрий / адказаць
    18.12.2017 / 23:45

    Группа Дрозды и Виталик Карпанов с Песняй Вёска показали Жизнь простова народа которые живут в деревне , работают на полях , ростят своих детей ! Песня очень Жизненная , что даже можно задуматься ! На самом деле так в деревне и происходит . Сеят поля , собирают уражай и отдыхают в вых дни ! Приезжают к своим родителям и помогают им ! Виталику побольше таких клипов про жизнь , народ это любит . Виталик не забывает свой дом и своих близких ! Надо пожелать коллективу Удачи и побольше таких песен ! Радавать людей своим выступлением !

  • КАМЕНТАВАЦЬ