Шпаркія хвалі
9287 / 1
18.04.2017

«Мерада» зьняла кліп пра Прыпяць: «Гэтая рака мае душу» (прэм’ера!)

Гурт «Мерада» прэзэнтуе на партале TuzinFM свой новы кліп на песьню «Шпаркія хвалі».

Сваёй новаю працаю Ганна і Стыў Крамэры імкнуцца ўславіць прыгажосьць прыроды Беларусі. «Шмат хто з музыкаў пераймае замежнікаў, ухваляе мары ды акіяны, але мы пэўныя ў тым, што трэба разьвіваць свае музычныя традыцыі, ганарыцца сваёй мовай, сваёй краінай, сваёй прыродай», — кажа Стыў, які стаў аўтарам музыкі ды рэжысэрам кліпу на песьню «Шпаркія хвалі». Словы да песьні напісаў Яраш Малішэўскі.

«Мерада» прысьвячае кліп рацэ Прыпяць. «Кожная рака ў нашым разуменьні мае душу і наша палеская прыгажуня не выключэньне. Менавіта да гэтай душы зьвяртаецца дзяўчына, распавядае ёй аб патаемным, пра сваё каханьне», — кажа вакалістка каманды Ганна Крамэр.

Музыкі выказваюць удзячнасьць калегам з Гомелю, якія дапамаглі ў працы над відэа: Уладзімеру Малюкову за апэратарскую працу, Вадзіму Міцько за акторскую працу і ігру на губным гармоніку, Ярашу Малішэўскаму за чароўны тэкст, Аляксандру Дземідзенку за постпродакшн.

Мерада — Шпаркія хвалі (рэжысэр — Стыў Крамэр). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • Андрэй Эсауленко
    Андрэй Эсауленко / адказаць
    30.10.2017 / 13:08

    На жаль неяк дысануюць візуальны фон з музычна-спеўным. Без крыўды, Прыпяць - гэта вам не місіпісі... )

  • КАМЕНТАВАЦЬ