Юры Несьцярэнка

Юры Несьцярэнка

Нарадзіўся 26.06.1965 у вёсцы Прыбор Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Музычную кар'еру пачаў у 1982, калі стварыў гурт "Последний шанс", граў таксама ў гуртах "Рок-транс-авто" (Менск), "Тутэйшыя" (Менск-Полацак), "Ринко" (Магілёў) ды інш., супрацоўнічаў з гуртом "Крама". З пачатку 00-х выступае з двума складамі - гуртом White Night Blues (Бялынічы) і Nestarы Band, а таксама ў сольнай якасьці. Мае ў дыскаграфіі 8 альбомаў.
4822 / 0
25.12.2015
Сьвята на дваіх

Сьвята на дваіх

Юры Несьцярэнка сам сабе зрабіў падарунак да 50-годзьдзя і выдаў альбом «Сьвята на дваіх» у вельмі рэдкім і дужа смачным фармаце — дуэтным. Тут сабраныя самыя важныя, галоўныя і кранальныя рэчы — свае і адна чужая, выкананыя зь вядомымі і ня дужа выканаўцамі.

5669 / 0
31.03.2015
Аэрапланы ў вырай

Аэрапланы ў вырай

Альбом «Аэрапланы ў вырай» карціць назваць найлепшай працай у дыскаграфіі Несьцярэнкі. У яго ўвайшлі восем трэкаў, падабраныя адзін да аднаго, складзеныя і выкананыя на найвышэйшым узроўні.