Re1ikt

Re1ikt

Заснаваны ў 1999 у Сьветлагорску. Уладальнікі Гран-Пры фэсту "Бардаўская восень" (2009), пераможца ў намінацыях "Альтэрнатыва" і "Найлепшы вакаліст" на конкурсе "Музычны спарынг" (2010), Гран-Пры і прыз глядацкіх сымпатый на фэсьце Rockowisko-2013 (Польшча), "Гурт году" на прэміі "Героі году" парталу Tuzin.fm (2013). Удзельнікі праекту "Тузін.Немаўля". Альбом "Лекавыя травы" атрымаў званьне "Альбом году" па вэрсіі Еўрарадыё, "Найлепшага рок-альбому" на прэміі Experty.by, "Найлепшага альбому" на прэміі Rock Profi, а сам гурт быў прызнаны "Артыстам году" на Rock Profi-2016.
14940 / 0
08.10.2017
Drobnieńki doždžyk

Drobnieńki doždžyk

У першым туры відэачарту ў сэзоне 2017/2018 гурт Re1ikt прэзэнтуе кліп рэжысэра Ігара Гусева на кампазыцыю «Drobnieńki doždžyk», створаную паводле народнай песьні, якую любіў сьпяваць паэт Рыгор Барадулін.

6093 / 1
20.09.2016
Хадзіла галота

Хадзіла галота

Сваё відэаўвасабленьне атрымала песьня «Хадзіла галота» з альбома «Лекавыя травы». Кліп зьнялі прыхільнікі каманды, музыкі ўпадабалі відэа і прызналі за афіцыйнае.

2184 / 0
16.11.2015
Zrušany Sviet

Zrušany Sviet

На Tuzin.fm прэм’ера новага кліпа гурта Re1ikt «Zrušany Sviet». Музыкі зьнялі яго з мэтаю паказаць свой пазытыўны і драйвовы складнік.

4126 / 0
23.08.2014
Чаго ты, лося

Чаго ты, лося

Героі 2013 году ў беларускай музыцы прадстаўляюць у відэачарце на Tuzin.fm свой апошні ролік на песьню «Чаго ты, лося», які паказвае каманду зусім зь іншага боку.

3819 / 0
26.09.2013
Рэкі пад ільдом

Рэкі пад ільдом

У першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» бярэ ўдзел відэа «Рэкі пад ільдом», што зьняў VJ Medwedsky і Алесь Дземідзенка, лідэр і бубнач гурта Re1ikt. У здымках кліпа ўзялі ўдзел дзеячы гомельскага андэграўнду.