Rahis

Rahis

Гурт Rahis утвораны Дзянісам Філіпенкам і Зьмітром Язьвінскім у 2000 годзе, калі хлопцы навучаліся ў Дзяржаўным пэдагагічным універсітэце на факультэце прыродазнаўства. Rahis атрымаў першую вядомасьць акустычнымі канцэртамі, а ў 2007 годзе хлопцы пачалі выступаць з электрычнай праграмай. Праз год сьвет пабачыла першая студыйная праца — максы-сынгл пад назвай «Празь Сеціва», у 2010-м выйшаў першы поўнафарматны альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках», празь 5 год - новы альбом «Памiж сонцам i хмарамi».
3436 / 2
08.09.2015
Па праспэкце

Па праспэкце

Гурт Rahis прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Па праспэкце», у якой апяваеццца рамантычны восеньскі час і месяц верасень. Музыкі заяўляюць, што ў новых творах зьмянілі акцэнты і цяпер выконваюць якасную эўрапейскую музыку.