Весела
392 / 0
05.04.2019

Самая вясёлая песьня Akute (аўдыё)

Кампазыцыя «Весела» з новага альбому «V» магілёўскага гурта бярэ ўдзел у аўдыёчарце на TuzinFM.

Насамрэч гэта лагодная вэрсія гэтай песьні, кажа аўтар тэксту Раман Жыгараў: «Першы варыянт тэксту можна было расцаніць як заклік да суіцыду. У новым варыянце стала меней жорсткасьці. А што да весялосьці, то ў нас усе песьні адна весялейшая за другую».

«Весела» увайшла ў новы студыйны альбом «V», які пабачыў сьвет у красавіку. У ім каманда адышла ад рок-гучаньня на карысьць электронікі. «Мы прыйшлі да таго, з чаго пачыналі. Калі мы з Ромам толькі стварылі гурт і рэпетавалі пад драм-машынку, то гучалі падобным чынам. У гэтай ды іншых песьнях з альбому – такі гук, якога мы доўгі час дамагаліся і вось нарэшце яго знайшлі», – заўважае вакаліст і аўтар музыкі Стас Мытнік.

TuzinFM

Akute – Весела (музыка Стаса Мытніка, словы Рамана Жыгарава)

Першыя восем месяцаў 
Нашыя суседзі бесяцца
 

Будзе заўсёды весела
Я абяцаў
 

Першыя восем месяцаў
 

Скандалы на лесьвіцы
 

Будзе заўсёды весела
 

Я абяцаў
 

Будзе заўсёды весела
 

Будзе заўсёды весела
 

Будзе заўсёды весела
 

Я абяцаю нам будзе заўсёды весела
 

Нам
 


Толькі ты мяне забывай
 

Першая кажы бывай
 

Першая кажы бывай

Што – табе, а што – нам
Незалежна ад ранаў,
Два бакі жыцьцёвай драмы -
Напалову падман.
Замані мяне, план

Запаліць акіян. У капкане
Тваё с
ьветлае каханьне дагарае
Толькі я, што ты захочаш у твае рукі аддам
Каб нарэшце назаўсёды было весела нам