Ціха
694 / 0
24.01.2019

Сьветлы сум D.Jaza (аўдыё/відэа)

Праект D.Jaza, які стаў адным з адкрыцьцяў 2018 году, прэзэнтуе ў TuzinFM жывую вэрсію песьні «Ціха». Сьпявачка Дар’я Ксенафонтава прысьвяціла яе памяці свайго дзядулі.

Дар’я распавядае, што напісала песьню «Ціха» пасьля сьмерці свайго дзядулі, які пайшоў у іншы сьвет 14 лютага, у дзень усіх закаханых. Музыка і словы нарадзіліся хутка. «Я не хацела, каб яна была сумная і змрочная. Наадварот, хацелася зрабіць кампазыцыю сьветлай, каб ушанаваць памяць роднага чалавека», – кажа сьпявачка. Жывы запіс «Ціха» адбыўся ў студыі Belsat Music Live.

Глядзець цалкам #BML з D.Jaza

Гэта другая беларускамоўная песьня праекту D.Jaza. Летась у чарце на «Тузіне» музыкі ўдзельнічалі з трэкам «Спытай». Сачыць за навінамі сьпявачкі можна праз афіцыйную суполку.

D.Jaza – Ціха (музыка і словы Дар’і Ксенафонтавай).

TuzinFM

Сьціх вецер вольны, надыходзiць смутак.

Чуеш зоры хворы, дзіўнае надвор'е.

Пачалі часамі, над прасторам мора

Мы блукаць у межах

Дым мяне ўстрывожыў.

 

Say hoоо, hoоо

say hoo, hооо

sam day, fam day

 

Паглядзі навокал, яшчэ раз у хвоі

Разгарнуцца мары, ты ляці мой родны

Адпусьціць патрэбна, мне цябе ў кола

Сьвіст такі знаёмы, тваёй сілы волі.

 

Say hoоо, hoоо

say hoo, hооо

sam day, fam day