Бяжы за мной
2387 / 0
19.01.2019

Бег на доўгія дыстанцыі з :B:N: (аўдыё/відэа)

Гурт Алеся Лютыча, які сёлета спраўляе 20-годзьдзе дзейнасьці, прэзэнтуе ў аўдыёчарце жывую вэрсію свайго апошняга па часе гіта «Бяжы за мной», запісанага ў студыі праграмы Belsat Music Live.

«Бяжы за мной» — гіт з шостага нумарнога альбому «#коджыцьця» гурта :B:N:. «Гэтай песьняй мы хочам падкрэсьліць, што адзін у полі ня воін — пераадольваць перашкоды заўсёды лягчэй, калі хтосьці побач. Шмат якія пачынаньні так і сканчваюцца не пачаўшыся, калі чалавек не адчувае падтрымкі іншых людзей і спыняецца не даводзячы справу да свайго завяршэньня. Хтосьці маральна слабы і яму таксама трэба падставіць плячо або паказаць, дзе б ён мог знайсьці падтрымку. Таму бяжыце з намі, гэта дакладна нясумна», — кажа лідэр гурта Алесь Лютыч. У новым туры на TuzinFM возьме ўдзел жывая вэрсія «Бяжы за мной», якая прагучала ў студыі праграмы Belsat Music Live.

Глядзець цалкам праграму Belsat Music Live з удзелам :B:N:

Сёлета :B:N: адзначае 20-годзьдзе сваёй дзейнасьці. Юбілейны год каманда распачынае канцэртам у роднай Бярозе 26 студзеня. За навінамі гурта сачыце праз афіцыйную суполку.

:B:N: — Бяжы за мной (музыка гурта, словы Сяргея Машковіча)

TuzinFM

Кожны верыць, кожны дбае,

Кожны нешта выбірае,

Тут канечне кожнаму сваё, ды сваё

Хтосьці лічыць дастаткова,

Што спыніўся на палове,

А мы рэжамся аб вастрыё

 

А ты бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы,

бяжы за мной // 4 разы

 

Дыхаюць агнём вульканы,

Да людзей няма пашаны

Ты бяжы за мной, бяжы за мной,

Хтосьці будзе зноўку хлусіць,

А кагосьці не прымусіць,

Шанец ты лаві пакуль ён твой, будзе твой!

 

А ты бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы,

бяжы за мной // 4 разы

 

Свой знайдзі абярэг

Ён за рознай мітусьнёй

Ты прабач за агрэх

Ды пакліч іх за сабой

 

А ты бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы, бяжы,

бяжы за мной // (шмат разоў)