Каханая
10031 / 0
05.07.2018

Беларускамоўны дэбют Skynet (аўдыё)

Улюбёнцы «Бі-2» ды Лагуценкі, поп-рок гурт Skynet бярэ ўдзел у новым сэзоне аўдыёчарту на TuzinFM са сваёй першай беларускамоўнай песьняй «Каханая».

Перад запісам у студыі «Каханую» музыкі выпрабавалі на сваіх канцэртах. І яна імгненна стала той самай песьняй, якую заўжды просяць выканаць на біс. Песьня выйшла гэтай вясною асобным сынглам і была надзвычай станоўча ўспрынятая слухачамі, у тым ліку на канале TuzinFM на Soundcloud.

Лідэр каманды Іван Панамароў кажа, што нарэшце рэалізаваў даўнюю задуму — запісаць песьню на роднай мове. «Яна пра тое, што на сапраўднае каханьне чакае кожны. І калі яно прыходзіць, то адзінае пра што даводзіцца шкадаваць дык гэта пра час, што быў праведзены бяз гэтага пачуцьця», — кажа выканаўца і не выключае, што працягне ствараць песьні ў тым ліку па-беларуску.

Skynet — адна з самых актыўных камандаў на беларускай поп-рок сцэне. Яны езьдзілі ў сумесны тур зь «Бі-2», атрымалі высокія адзнакі ад Ільлі Лагуценкі і Івана Урганта ў фінале конкурсу Work & Rock, супрацоўнічалі з брытанцам Эдвінам Поўпам. Гурт актыўна канцэртуе, у тым ліку за мяжой. Гэтым летам беларускія музыкі дадуць першыя канцэрты ў Вялікабрытаніі — у Норыджы і Лёндане. Між іншым, у брытанскай сталіцы музыкі зьбіраюцца зьняць кліп на гэтую песьню. Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.

Skynet — Каханая (музыка і словы Івана Панамарова). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM

Калі ня маем сьвету

Калі ў душы халодны сьнег

Мы пойдзем разам побач

За нашым сэрцам бегчы ўсьлед

Дзе ты была, мая каханая

 

Цябе чакаў я столькі зім

Цяклі гады вадой ракой

Цябе чакаў душою я

І ты застанесься са мной