14447 / 0
10.05.2018

Cпыніцца немагчыма працягваць. Пясочны кліп ад Юліі Глебавай

Юлія Глебава з гуртом «Час Speak» прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM кліп, у якім публічна просіць прабачэньня ў самага блізкага чалавека.

У песьні «Прабач» Юлія распавядае сваю асабістую гісторыю. «Гэта аповед пра цяжкасьці, якія зьяўляюцца на шляху музыканта. Пра тое, што часам хочацца спыніцца, каб жыць звычайным жыцьцём. Пра тое, што даводзіцца ахвяраваць шмат чым дзеля таго, каб займацца творчасьцю», — кажа сьпявачка. У гэтай працы яна вырашыла публічна папрасіць у свайго самага блізкага чалавека дараваць ёй тое, што даводзіцца трываць у сувязі з выбарам такога шляху. «Мне хочацца таксама прысьвяціць гэты кліп усім музыкам, якія выконваюць аўтарскую музыку», — зазначае лідэрка «Час Speak».

Кліп на песьню выкананы ў тэхніцы пясочнай анімацыі. Юлія даўно мела ідэю ўвасобіць адну са сваіх песень такім чынам і вырашыла, што найлепш будзе пасаваць песьня «Прабач». Гэта стала магчымым з дапамогаю тэатру з Санкт-Пецярбургу «Солнечные часы».

Юлія Глебава і Час Speak — Прабач (рэжысэр — Уладзімер Дзяргач)

TuzinFM