6192 / 0
06.03.2018

«Сталіца Марса». Нязьведаная далячынь

Гурт «Сталіца Марса» прэзэнтуе ў вясновым туры відэачарту на TuzinFM дэбютны кліп на песьню «Там».

«Там» са словаў музыкаў знаходзіцца ў нязьведанай далечыні, пра якую ўласна і сьпяваецца. «Хацелася перадаць той стан тугі, які ахоплівае пры думцы, што ты ніколі ня ведаеш дзе сустрэнеш сваё каханьне. Але можаш уявіць сваю каханую. Калi глядзiш на месяц у начным небе, то cпадзяесься, што яна таксама цяпер глядзiць… Але ж яна недзе далёка, недзе там…» — так прадстаўляе песьню вакаліст каманды Андрэй Зянькевіч.

Відэа здымалі ў месцы, якое музыкі называюць сваёй творчай лябараторыяй — у хаце аднаго з удзельнікаў каманды Вадзіма Давідовіча. На аўтарства кліпу прэтэндуюць усе ўдзельнікі каманды, бо кожны дадаў у гэты кліп нешта сваё.

Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.