7040 / 2
01.03.2018

Laudans. Стабільнасьць прыгнятае

Гурт Laudans прэзэнтуе ў вясновым туры відэачарту на TuzinFM кліп на песьню «Воблака» рэжысэркі Ганны Трус.

Удзельнікі поп-рок гурту Laudans Андрэй Лугін і Алёна Палачанская задумалі свой новы кліп па дарозе, пасьля вяртаньня з гастроляў. «Мы хацелі паказаць у кліпе такую сытуацыю: чалавек мае ў сабе пэўны талент, запал і хоча яго разьвіваць, ствараць нешта новае. Але асяродзьдзе ня хоча гэтага прымаць, бо лягчэй плыць па плыні, ня маючы ідэяў ды мараў», — кажа Андрэй. Сваю ідэю музыкі паказваюць празь дзяўчынку, якая хоча стаць мастаком. «Але яе бацькі занятыя будзённымі справамі, таму стаўшы дарослай, яна выбірае іншы шлях — нібы нармальны і стабільны. Аднак зь цягам часу жаданьне рэалізаваць сябе па-сапраўднаму перамагае», — распавядае Алёна.

Кліп зьняла рэжысэрка Ганна Трус. У відэа зьняліся Валерыя Бакурская, Аліса Савасьцюк, Вікторыя Чаплева, Сяргей Ламачэўскі. У кліпе выкарыстана карціна беларускай мастачкі Аксаны Ючкавіч.

Laudans — Воблака (рэжысэр — Ганна Трус)

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • AnJay Zaleski
    AnJay Zaleski / адказаць
    08.03.2018 / 14:00

    На сённяшні дзень багата песень пустых ці нейкіх пахабных, ці песень негатыву або суровага рэалізму, песень пра тупікі. У песнях Laudans (лЯўданс) ёсць натхненне, шлях да выйсця, святло, пазітыў -- тое, чаго цяпер многім не стае як паветра. Я бы раіў паслухаць увесь іх альбом
    http://bit.ly/2017adzinstva

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.03.2018 / 14:46

    Увесь іх альбом таксама возьме ўдзел у галасаваньні, але ўжо ў новым сэзоне.

  • КАМЕНТАВАЦЬ