Крок
5177 / 0
23.02.2018

Dasha Kola. Усё што трэба — быць сабой (прэм’ера)

Сьпявачка і мадэлька Дар’я Калейчык прэзэнтуе ў новым туры аўдыёчарту на TuzinFM свой новы сынгл «Крок».

Даша распавядае, што музыка заўжды прысутнічала ў яе жыцьці і менавіта зь ёю яна жадала зьвязаць будучыню ды заснаваць уласны праект. Такая магчымасьць зьявілася летась, калі яна вярнулася на Радзіму пасьля ўдзелу і перамогі ў шэрагу міжнародных конкурсаў прыгажосьці (Даша стала «Міс бікіні» на конкурсе «Міс Эўразія» ў Турэччыне і атрымала тытул віцэ-міс на «Міс турызм» у Кітаі). Разам са сваім сябрам аранжыроўшчыкам, гукарэжысэрам Аляксандрам Пазьняком (VAkol Production) яна заснавала праект, які назвала Dasha Kola. Пісаць песьні вырашана было па-беларуску. «Нечакана нават для нас саміх нашы погляды з Сашам на гэтым конт сышліся. У Беларусі існуе яўны недахоп лёгкай музыкі на беларускай мове, таму наш праект мусіць запаўняць гэтую нішу. Наша мэта — паказаць як прыгожа і актуальна можа гучаць беларуская мова ў сучаснай поп-музыцы», — кажа сьпявачка з нагоды прэзэнтацыі на TuzinFM сваёй новай песьні.

«Крок» — другі сынгл яе праекту. Да гэтага быў прэзэнтаваны трэк «Прачнуцца». «Новая песьня — гэта гісторыя растаньня, якая кажа пра тое, што ня варта дужа пераймацца ды перажываць, калі нешта сканчаецца. Варта рухацца наперад, да новых мараў. Жыцьцё не стаіць на месцы і яго варта спазнаць напоўніцу», — кажа сьпявачка.

Сачыць за навінамі праекту можна праз афіцыйную суполку.

Dasha Kola — Крок (музыка і словы Аляксандра Пазьняка). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM

Я ўбачу за хмарамі сонца сьлед,

Што ня бачыла, я з апошняй сустрэчы з табой,

Цеплыню аддаваў толькі гэты плед

Але лёдам кусаў мяне ён той цеплынёй.

 

А ці думаў ты, што адчую я,

Калі словы гэтыя мне казаў,

Што лягчэй будзе мне, а табе ніяк,

Калі птушкай вольнай у неба мяне адпускаў

 

Думкі здуе вецер,

Ў пекла ўсе,

Не адзін ты на плянэце

 

Змоўклі ўсе галасы,

Я ўжо ня чую боль той,

Распускаю валасы,

Ўсё што трэба — быць сабой.

 

Новы гардэроб, яркі макіяж

У скрыню ўсе твае ўсьмешкі з фотак.

Ў новага жыцьця міраж

Я раблю наступны крок.

 

Я баюся ў цемры адна стаяць

I палохае вечнасьць доўгіх бяссонных начэй

А ўсе што патрэбна — павязку зьняць

Плаўным рухам рукi, са стомленых, мокрых вачэй.

 

Паспрабую прайсьці скрозь натоўп людзей,

Што трымаюць за руку і не жадаюць адпускаць

Мне зрабіць толькі крок у новы сьвет надзей,

Я па-іншаму сэнс для свайго жыцьця пачну шукаць.

 

Думкі здуе вецер,

Ў пекла ўсе,

Не адзін ты на планеце

 

Змоўклі ўсе галасы.

І любімы голас твой, забываю я

Ў блікі шкла, пульсам белай паласы

Ўспаміны, страх і боль, адпускаю я