Першы
1003 / 0
06.12.2017

Neuro Dubel. Як першы раз (аўдыё+відэа)

Гурт Neuro Dubel прэзэнтуе ў другім туры аўдыёчарту TuzіnFM жывую вэрсію песьні «Першы», якая стала загалоўнай на іх 16-м студыйным альбоме.

Трэк «Першы» з учэпістым прыпевам «Бела-чырвоная, белая кроў/Першы пайшоў! Першы пайшоў!»  быў запісаны жыўцом у студыі праграмы Belsat Musіc Lіve. Гэты трэк і даў назву новаму студыйнаму альбому каманды, які выйшаў гэтай восеньню. «Першы – ён самы любімы, бо першы. Заўжды запамінаецца тое, што было ўпершыню. І гэта добра, мы ў гэтым пэўныя», – так прадстаўляе гэтую песьню Аляксандар Кульлінковіч.

Глядзець цалкам выданьне Belsat Musіc Lіve з Neuro Dubel

Між тым, назва «Першы» для 16-га альбому мае ня толькі эмацыйнае абгрунтаваньне. Гэта першы дыск каманды Кульлінковіча, які быў запісаны пры дапамозе краўдфандынгу. Гэта першы альбом каманды, які запісаны без удзелу другога вакаліста Юрыя Навумава. Першы зьведзены не ў Беларусі. Ну і сам Аляксандар называе таксама «Першы» – найлепшым у сваёй дыскаграфіі. Зрэшты, музыка кажа так пра кожны свой рэліз, пакуль ня зьявіцца новы.  Паслухаць і набыць «Першы» у студыйнай вэрсіі можна праз афіцыйны сайт каманды.

Neuro Dubel – Першы (музыка гурту, словы Аляксандра Кульлінковіча)

TuzіnFM, фота Яўгена Ерчака, budzma.by

 

Паўсюль памідоры ў твар ляцяць
Ем грыбы, а яны глядзяць
Маем, што маем, не пералічыць
Сьвінка Пэпа ужо шкварчыць

Бела-чырвоная, белая кроў
Першы пайшоў! Першы пайшоў!

Яшчэ я магу ў вайнушку гуляць
Ворагаў лаяць, маць-перамаць
Вёскі бамбіць,  ляцець на базу
Марыць пра машыну часу

Бела-чырвоная, белая кроў
Першы пайшоў! Першы пайшоў!

Збоку гляджу, не так
і
я вы дурні
Боты бл
і
скучая, навогул культурна
Але неўзабаве зблытал
і
ся думкі
Хто я такі, як
і
я ласункі?

Бела-чырвоная, белая кроў
Першы пайшоў! Першы пайшоў!