19901 / 0
14.11.2017

Як сьвятло цемру перамагае. Кліп-мульт ад «Ягоравай гары»

Гомельская фольк-каманда «Ягорава гара» прэзэнтуе ў зімовым відэачарце на TuzinFM дэбютны кліп на песьню «Ой, чок-чок», які ўяўляе зь сябе добры і прыгожы мультфільм.

Сваю дэбютную відэапрацу лідэр гурту «Ягорава гара» Ягор Паляшук прэзэнтуе з гонарам: «Нам даўно хацелася ўвасабленьня адной з нашых песень у відэа. І дужа карцела, каб гэта быў кліп зь сюжэтам, бо занадта ўжо ролікаў зь нейкім мільгаценьнем. Радыя, што ўрэшце так і атрымалася: душэўна, прыгожа і з сэнсам!» Дэбютны кліп для гомельскай фолькавай фармацыі зрабілі маладыя творцы — рэжысэр і сцэнарыст Яўген Заруцкі ды мастачка Настасься Новікава. «Ой, чок-чок» задуманы, як анімацыйны фільм пра перамогу святла над цемрай. А яшчэ, дадаюць стваральнікі, гэта гісторыя пра тое, як людзі здольныя перамагчы якую заўгодна бяду, калі аб’ядноўваюцца ў талаку.

Песьня «Ой, чок-чок» на музыку Ягора Палешука ўвайшла ў дэбютны альбом «Ягоравай гары».  Неўзабаве музыкі зьбіраюцца прэзэнтаваць другі дыск.

Ягорава гара — Ой, чок-чок (рэжысэр — Яўген Заруцкі)

TuzinFM