Мова
2525 / 0
03.10.2016

Аляксандар Сухараў. «Мова» мая (прэм’ера)

Сьпявак Аляксандар Сухараў прэзэнтуе ў межах аўдыёчарту на Tuzin.fm сваю першую аўтарскую песьню на беларускай мове.

Аляксандар Сухараў у музыцы амаль 20 гадоў, але толькі нядаўна вырашыў паэкспэрымэнтаваць зь беларускай мовай. Пазалетась яго гурт «Эківокі» прэзэнтаваў песьню «Нябёсы», напісаную на словы Аркадзя Куляшова. Сьпявак тлумачыць, што нарадзіўся ў Расеі, шмат працаваў за межамі Беларусі, таму яму досыць складана пісаць па-беларуску, хоць і адчуў неабходнасьць зьвярнуцца да мовы той краіны, у якой пражыў большую частку жыцьця. Цяпер Аляксандар прэзэнтуе першую песьню на беларускай мове, дзе ён зьяўляецца як аўтарам музыкі, так і словаў.

«Гэта песьня зьяўляецца першай з трох песень на беларускай мове майго аўтарства, якія я пляную выпусьціць да канца гэтага году. Заўсёды хацелася зрабіць сучасную песьню на беларускай мове!» — зазначае Аляксандар з нагоды прэм’еры на Tuzin.fm.

У запісе песьні «Мова» таксама ўзяў удзел гітарыст Павал Трацяк з гурта Brutto. Павал разам з Аляксандрам зрабілі аранжыроўку. Зьвядзеньнем і майстэрынгам займаўся Віталь Скадорва.

Паслухаць на Soundcloud

Аляксандар Сухараў — Мова (музыка і словы Аляксандра Сухарава). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Мне падабаецца,

як сустракаюцца

людзі зямлі маёй.

Мы размаўляем

і не губляем

сэнсу мовы сваёй

Мова нанова

Дык вось,

мне падабаецца,

як усьміхаюцца

людзі зямлі маёй.

 

Хоп-хэй-лу-хоп — 

гэта толькі некалькі слоў

Хоп-хэй-лу-хоп

ёсьць «каханьне» ёсьць і «любоў»

 

Не перашкодзілі

ў сьвеце паводзіны 

нам разам засьпяваць

І навакольле

на роднай мове

мы будзем хваляваць

Мова нанова

Дык вось,

мне падабаецца,

як усьміхаюцца

людзі зямлі маёй.

 

Хоп-хэй-лу-хоп — 

гэта толькі некалькі слоў

Хоп-хэй-лу-хоп

ёсьць «каханьне» ёсьць і «любоў»

 

Гэй, калі ласка,

гэтую казку 

ты перадай усім

І з захапленьнем

у сэрцы з натхненьнем

Мы засьпяваем гімн

Мова нанова

Дык вось,

мне падабаецца,

як усьміхаюцца

людзі зямлі маёй.

 

Хоп-хэй-лу-хоп — 

гэта толькі некалькі слоў

Хоп-хэй-лу-хоп

ёсьць «каханьне» ёсьць і «любоў»