Зіма
4782 / 2
16.02.2015

«Пудынг». Калі граць смачна (аўдыёпрэм’ера)

У аўдыёчарце на Tuzin.fm — зусім новае імя. Гурт «Пудынг» на чале з Аленай Сілівонік прадстаўляе свой першы беларускамоўны гіт «Зіма», да стварэньня якога спрычыніўся паэт Віталь Воранаў.

Гурт зь Менску «Пудынг» зьявіўся на сцэне зусім нядаўна. Музыкі сабраліся разам улетку 2014 году. «Мы маем досьвед працы ў іншых камандах, але адназначная думка ўсіх — гэта самы цікавы праект. Нам вельмі смачна граць разам», — распавядае вакалістка гурта Алена Сілівонік. Акром яе ў складзе каманды граюць тры Андрэі — Андрэй Малашэнка (бубны), Андрэй Пудзін (гітара), Андрэй Бакей (бас). Выконваюць лёгкую гітарную музыку, пакладзеную на жаночую лірыку аўтарства Алены.

Песьня «Зіма» — беларускамоўны дэбют каманды. Дагэтуль яны пяялі пераважна па-расейску. Працэс напісаньня гэтага твору ўсіх захапіў надзвычай. Дапамагаў у гэтай справе паэт Віталь Воранаў, знаны беларускі паэт і перакладчык. «Пакуль для нас гэтая песьня выглядае на выключэньне, але спыняцца мы на ёй ня будзем. Іншыя нашыя творы таксама могуць атрымаць новае жыцьцё на беларускай мове», — кажа Алена.

Цяпер «Пудынг» шчыруе над сваім гукам і працуе над новым матэрыялам у студыі. Музыкі сёлета далі ўжо два сольныя канцэрты — у TNT i ў «ДК». Цяпер яны хочуць паказацца ў іншых гарадах і цаклам адкрытыя для творчых прапановаў.

Сачыць за навінамі гэтай цікавай каманды можна праз афіцыйныя суполкі «ЎКантакце» і Facebook.

Пудынг — Зіма (музыка гурта, словы Алены Сілівонік, пераклад на беларускую Віталя Воранава). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm, фота Тацяны Фешчанкі

Дыхаю на халоднае шкло

У прадчуваньні перамен

Я даю табе цяпло

І не прашу нічога ўзамен

Побач ня можам быць зусім

Як малако і віскі

Паскараючы сабе пульс

І трапляючы ў ціскі

Я буду верыць у цуды

Успамінаць наша лета

Я цябе не забуду

Пад кулямі ўсiх пісталетаў.

Побач ня можам быць зусім

Як малако і віскі

Адкрываць адзiн аднаго,

Бачым аднолькавыя сны.

 

Зіма. Завея валіць з ног

А мы ўжо ўдвох

А мы ўжо ўдвох

 

Заўтра зранку, можа ў абед

Пачынаю новы эфір

У ім будзе месца i для цябе,

Горкая кава, салодкі зэфір

 

Побач ня можам быць зусім

Як малако і віскі

Адкрываць адзін аднаго

Бачыць аднолькавыя сны

 

Зіма. Завея валіць з ног

А мы ўжо ўдвох

А мы ўжо ўдвох

КАМЕНТАРЫ: