Я ішоў да цябе
7134 / 0
15.01.2015

Дэбют Вайцюшкевіча на «Тузіне»

Песьня «Я ішоў да цябе» прадстаўленая ў першым туры чарту на «Тузіне Гітоў» у кастрычніку 2003.

Гэты твор напісаны на словы Алеся Камоцкага. Ён увайшоў у дыск «Паравіны году» і дзякуючы посьпеху на «Тузіне» стаў галоўным яго гітом. «Я ішоў да цябе» некалькі месяцаў уваходзіла ў лік лідэраў гіт-параду, трапіла на першую складанку «Прэм’ер Тузін» і тры гады запар уваходзіла ў тройку самых запатрабаваных песень нашага парталу.

Tuzin.fm