Лявон Вольскі

Лявон Вольскі

Вакаліст, паэт, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжавальнік, мастак. Нарадзіўся 14.09.1965 у Менску ў сям'і беларускага паэта Артура Вольскага. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1984). У 1981 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта "Фаворит", які ў 1982 годзе пераназваны ў "Мрою" - адзін зь першых незалежных беларускамоўных рок-гуртоў. У 1994 ініцыяваў пераўтварэньне "Мроі" у гурт N.R.M., дзе выступаў у якасьці вакаліста, гітарыста і суаўтара песень да 2011. Пасьля выступае ў сольнай якасьці і разам з гуртом "Крамбамбуля" (з 2002). Граў таксама ў гуртах "Новае Неба" (1991-1998, клявішы, бэк-вакал), ZET (2001-2006, вакал, аўтар песень), праектах "Народны альбом", "Сьвяты вечар", "Я нарадзіўся тут" ды інш.
1618 / 0
03.05.2016
КЗ «Мінск» адмовіўся даваць залю для канцэрту памяці Ганны Вольскай

КЗ «Мінск» адмовіўся даваць залю для канцэрту памяці Ганны Вольскай

Кіраўніцтва Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтру адказала арганізатарам, што ня можа прадаставіць памяшканьне для гэтага мерапрыемства.

3470 / 2
21.09.2015
Максім Жбанкоў: «Крамбамбуля». Чарка на пасашок

Максім Жбанкоў: «Крамбамбуля». Чарка на пасашок

Культуроляг Максім Жбанкоў разважае над прычынамі роспуску праекту Лявона Вольскага: «Крамбамбулю» загубіла менавіта тое, што павінна было ёй дапамагчы.

4090 / 2
12.08.2015
Маё каханьне

Маё каханьне

Самая кранальная баляда Вольскага апошніх гадоў «Маё каханьне» атрымала сваё відэаўвасабленьне.

4157 / 0
06.10.2014
Шэрая кроў

Шэрая кроў

У відэачарце на Tuzin.fm кліп на песьню «Шэрая кроў» з альбому Лявона Вольскага «Грамадазнаўства». Цікава, што гэта другая вэрсія кліпу на адну і тую ж песьню.

5823 / 1
04.06.2014
Грамадазнаўства

Грамадазнаўства

Жартачкі ўбок: пасьля няўцямных сольных «Куплетаў і прыпеваў», працы «Саўка і Грышка», што да музыкі ня мела аніякага дачыненьня, ды перапевак-пераробак «Драбадзі-драбада» і «Белая яблыня грому» Вольскі ўрэшце запісаў альбом-падзею. Альбом, якога ад яго чакалі з часоў «Дома культуры» N.R.M.

7905 / 0
01.04.2014
Шэрая кроў

Шэрая кроў

Лявон Вольскі ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm прадстаўляе сваю песьню, паводле якой спачатку меркавалася назваць новы альбом «Грамадазнаўства».

4518 / 1
24.10.2013
Вера, Надзея, Любоў

Вера, Надзея, Любоў

Кліп на дуэтную песьню Лявона Вольскага і Ганны Хітрык «Вера, Надзея, Любоў» рэжысэра Матвея Сабурава бярэ ўдзел у першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў».