Спрат

Спрат

Рок-гурт, заснаваны ў Берасьце ў 2006 годзе. Мае ў сваёй дыскаграфіі альбом «Не чакай», міні-альбом «На плынях вясны» і інтэрнэт-сынгл «180», прысьвечаны Ларысе Геніюш і Ўладзімеру Караткевічу, сынгл «Тут заставацца». Музыкі кажуць, што ім цяжка вызначыць стылістыку свайго калектыву, бо ў песьнях у розных прапорцыях прысутнічаюць і цяжкія рыфы, і мэлядычны рок, і гранж, і нават фольк. За час свайго існаваньня гурт браў удзел у шматлікіх фэстывалях: «Адборышча», «Рок-кола», «Тузін. Unplugged» ды іншых. Меў посьпех «Спрат» у чарце на «Тузіне Гітоў» — песьня «Беларускае сэрца» трапіла ў мэгатур ў 2011 годзе і ўвайшла ў CD-складанку «Шосты Прэм’ер Тузін».
8695 / 0
15.02.2018
Кропка

Кропка

Гурт «Спрат» прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM кліп на песьню «Кропка», які зьняў лідэр каманды Зьміцер Сянько ў родным Берасьці ды ваколіцах.

2047 / 0
28.09.2016
«Спрат». Застацца тут (прэм’ера!)

«Спрат». Застацца тут (прэм’ера!)

Берасьцейскі гурт «Спрат» прэзэнтуе на Tuzin.fm сынгл «Тут заставацца», у які ўвайшлі дзьве новыя кампазыцыі.