У гіт-парад трапляюць песьні беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру — г. зв. тузін. Разьмяшчэньне песьні ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору — беларуская.

Кожны тур гіт-параду цягнецца каля трох месяцаў і адпавядае пары году (восень, зіма, вясна). Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага гіта, у якім удзельнічаюць усе песьні сэзону. 

Песьня мусіць быць прадастаўлена ў добрай якасьці (не ніжэй за 192Kbs). Песьні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.

Mp3
13095 / 0
20.10.2017
Ты помніш

Ты помніш

Забыты беларускі геній, жыцьцё якога перарвалі бальшавікі ў 26 гадоў, вяртаецца ў культурную прастору дзякуючы праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія», Андрэю Хадановічу і Лявону Вольскаму.

11902 / 0
18.10.2017
Мэтрапалітэн

Мэтрапалітэн

Ён верыў у ідэі камуністаў, а па выніку ад рук камуністаў і загінуў ва ўзросьце 27 гадоў. Рэпэр Вінсэнт для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» прачытаў у рэпе верш «Мэтрапалітэн» Зямы Піваварава і напісаў да яго працяг.

7818 / 0
12.10.2017
Бунтар

Бунтар

Гурт Dzieciuki запісаў для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» песьню на верш Міхася Чарота «Бунтар».

10211 / 0
09.10.2017
Асыпае чэрвень белы сад

Асыпае чэрвень белы сад

Кацярына Ваданосава і яе Fantasy Orchestra запісалі для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» песьню на словы Алеся Дудара «Асыпае чэрвень белы сад».

10102 / 0
05.10.2017
Пра чорныя вочы

Пра чорныя вочы

У межах праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» гурт Re1ikt прэзэнтуе песьню «Пра чорныя вочы», якая напісаная паводле апавяданьня Міхася Зарэцкага.

16482 / 0
03.10.2017
Адыйшоўшым

Адыйшоўшым

Гурт Naka прэзэнтуе ў межах праекту TuzinFM «(Не) расстраляная паэзія» кампазыцыю на верш Валерыя Маракова «Адыйшоўшым».

11881 / 0
28.09.2017
Імчы, цягнік

Імчы, цягнік

Гурт TonqiXod прэзэнтуе на TuzinFM песьню «Імчы, цягнік», напісаную паводле верша Тодара Кляшторнага для праекту «(Не)расстраляная паэзія».

18368 / 0
26.09.2017
Я цябе пакахаў

Я цябе пакахаў

Гурт Akute прэзэнтуе на TuzinFM свой новы твор «Я цябе пакахаў», запісаны для праекту «(Не)расстраляная паэзія» на словы паэта Анатоля Вольнага.

6464 / 0
13.09.2017
Навучы мяне жыць

Навучы мяне жыць

Гурт «Тутэйшыя» прэзэнтуе на TuzinFM студыйную вэрсію песьні «Навучы мяне жыць», якая была запісаная па выніку адукацыйнай сэсіі для фіналістаў конкурсу «Засьпявай 4×4».

4114 / 0
11.09.2017
Толькі джаз

Толькі джаз

Праект K3tyvana прэзэнтуе на TuzinFM песьню «Толькі джаз», запісаную ў межах студыйнай сэсіі для фіналістаў конкурсу «Засьпявай 4x4».

10025 / 0
31.08.2017
Кавуны пасохлі

Кавуны пасохлі

Дзяўчаты з фольк-гурту «Малала» прэзэнтуюць на TuzinFM свой дэбютны трэк «Кавуны пасохлі», запісаны ў межах студыйнай сэсіі конкурсу «Засьпявай 4x4».

11557 / 0
25.08.2017
Па неадступнасьці

Па неадступнасьці

Фіналісты «Засьпявай 4x4» дуэт Марыі Гаўрыленкі і Алiны Казачэнкі, якія цяпер называюцца гурт Helious, прэзэнтуюць сваю выпускную працу — песьню «Па неадступнасьці», запісаную ў межах конкурсу.