У гіт-парад трапляюць песьні беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру — г. зв. тузін. Разьмяшчэньне песьні ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору — беларуская.

Кожны тур гіт-параду цягнецца каля трох месяцаў і адпавядае пары году (восень, зіма, вясна). Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага гіта, у якім удзельнічаюць усе песьні сэзону. 

Песьня мусіць быць прадастаўлена ў добрай якасьці (не ніжэй за 192Kbs). Песьні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.

Mp3
2770 / 0
25.01.2015
Выхлап

Выхлап

Гурт «Тлушч» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Выхлап», з дапамогай якой паведамляе пра сэнс свайго існаваньня.

10406 / 2
23.01.2015
Мая праўда

Мая праўда

Гурт «Ворона» прадстаўляе ў аўдыёчарце песьню «Мая праўда» з аднайменнага EP, якая ўжо дасягнула нечуванага посьпеху ў сетцы Soundcloud.

5282 / 0
21.01.2015
аDaM

аDaM

Берасьцейскі гурт Zolki Band прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «аDaM» — самы яскравы нумар з свайго альбому-сэнсацыі «Doŭhi-doŭhi dzień».

Тэгi: Zolki Band
5209 / 0
06.01.2015
Маладзік удалы

Маладзік удалы

Гурт «Нагуаль» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Маладзік удалы» — першы твор па-беларуску за ўсю 15-гадовую гісторыю існаваньня каманды.

5105 / 0
05.01.2015
Нямое кіно

Нямое кіно

У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm, які стартуе 9 студзеня, гурт HandmadE прэзэнтуе сваю новую песьню «Нямое кіно», адрынутую некаторымі дзяржаўнымі радыёстанцыямі і ўпадабаную прыхільнікамі на канцэртах.

8208 / 5
26.12.2014
Восень

Восень

Унікальны гурт зь Менску, што працуе ў жанры тэхна-блюзу, запісаў свой першы беларускамоўны EP пад назвай «Восень».

3499 / 0
18.12.2014
Невылечны

Невылечны

Напярэдадні выхаду свайго новага альбому гурт Harotnica прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Невылечны». Яна ў прынцыпе завецца «Перапёлка», але музыкі яе пераназвалі, каб пазьбегнуць асацыяцыяў з фолькам.

7260 / 0
17.12.2014
Конрад Валенрод

Конрад Валенрод

Гурт Tonqixod прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Конрад Валенрод» з свайго дэбютнага альбому «Прадмова». У больш чым 11-хвіліннай кампазыцыі музыкі зрабілі спробу аб’яднаць абсалютна супрацьлеглыя рэчы.

3789 / 0
16.12.2014
Нябёсы

Нябёсы

Гурт «Экивоки» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Нябёсы». Гэта першая спроба Аляксандра Сухарава з кампаніяй стварэньня кампазыцыі па-беларуску. Напісаная яна на верш Аркадзя Куляшова.

6763 / 0
04.12.2014
Каго любіш

Каго любіш

Выканаўца Vinsent прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm свой новы трэк «Каго любіш», напісаны ад імя Кастуся Каліноўскага.

6179 / 0
03.12.2014
Дзяцюкі

Дзяцюкі

Гурт M.G. прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm кампазыцыю «Дзяцюкі». Верш Ларысы Геніюш загучаў у брутальнай цяжкарокавай апрацоўцы, але з флейтаю.

6428 / 1
02.12.2014
Цябе

Цябе

Сьпявачка Pauline прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваю новую песьню «Цябе».