У гіт-парад трапляюць песьні беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру — г. зв. тузін. Разьмяшчэньне песьні ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору — беларуская.

Кожны тур гіт-параду цягнецца каля трох месяцаў і адпавядае пары году (восень, зіма, вясна). Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага гіта, у якім удзельнічаюць усе песьні сэзону. 

Песьня мусіць быць прадастаўлена ў добрай якасьці (не ніжэй за 192Kbs). Песьні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.

Mp3
2700 / 0
14.04.2015
Юзік у кватэры

Юзік у кватэры

У 13-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm заснавальнік гурта žygimont VAZA прадстаўляе песьню «Юзік у кватэры» з свайго сайд-праекту The Blue Devils.

12927 / 0
08.04.2015
Красавік

Красавік

Акурат на сваё 21-годзьдзе, напярэдадні выхаду новага альбому «Бясконцы красавік», Паліна Рэспубліка прадстаўляе на Tuzin.fm фактычна загалоўны трэк з будучага дыску — «Красавік».

6313 / 1
02.04.2015
На Марс!

На Марс!

Гурт Аляксандра Кульлінковіча прэзэнтуе на Tuzin.fm загалоўны трэк з свайго новага альбому «На Марс!». Музыкі заяўляюць, што гэта адзіны трэк з дыску, які мае дачыненьне да космасу, але любоў да яго перадусім.

3987 / 0
26.03.2015
Паралельны сьвет

Паралельны сьвет

З свайго новага альбому «Шукай сваё» гурт :B:N: абраў для ўдзелу ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Паралельны сьвет».

7295 / 0
20.03.2015
Вясна прыйшла

Вясна прыйшла

Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры» прэзэнтуе на Tuzin.fm сваю новую песьню «Вясна прыйшла», якая мае ўвайсьці ў новы альбом «Благаславі маці».

10613 / 10
12.03.2015
Дунаю

Дунаю

Гурт Znich прадстаўляе на Tuzin.fm сваю новую песьню «Дунаю», запісаную ў абноўленым складзе для будучага новага альбому. Асноўную вакальную партыю ў ёй выканаў дудар Кастусь Трамбіцкі.

7134 / 0
10.03.2015
Палон

Палон

Сьпявачка Pauline прадстаўляе ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm сваю новую песьню «Палон» — вынік сумеснай працы з гітарыстам і аранжыроўшчыкам Раманам Саракалетавым.

5957 / 1
05.03.2015
Горад

Горад

Гурт Trubetskoy прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm свой новы твор «Горад». Для вакаліста каманды Паўла Булатнікава гэта першы досьвед напісаньня песьні па-беларуску.

49084 / 26
03.03.2015
Сьнег

Сьнег

Лідэр расейскага гурта «Машина времени» запісаў сваю першую песьню на беларускай мове для праекту «Global Reload» парталу Tuzin.fm і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

10155 / 1
19.02.2015
Марнатраўны сын

Марнатраўны сын

Гурт Akute прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваё бачаньне ўзорнага гіта сярэдзіны 90-х гурта Ulis. У іхняй гіпстэр-вэрсіі «Марнатраўны сын» пераўтварыўся са змагара ў пафігіста.

3828 / 0
17.02.2015
Новы iPhone

Новы iPhone

У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт ZnaROCK прадстаўляе песьню «Новы iPhone», якая была прайшла выпрабаваньне на форуме Onliner.by. Музыкам ужо дасталося за каньюнктуршчыну, клаўнаду і нават гомасэксуалізм.

4886 / 2
16.02.2015
Зіма

Зіма

У аўдыёчарце на Tuzin.fm — зусім новае імя. Гурт «Пудынг» на чале з Аленай Сілівонік прадстаўляе свой першы беларускамоўны гіт «Зіма», да стварэньня якога спрычыніўся паэт Віталь Воранаў.