У гіт-парад трапляюць альбомы беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру - г.зв. тузін.

Удзельнічаюць альбомы беларускамоўных (часткова беларускамоўных) выканаўцаў, а таксама канцэптуальныя складанкі песень, выдадзеныя за апошні год.

  

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад альбомаў на «Тузіне Гітоў» рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

  

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт ў сацыяльнай сетцы (Facebook, УКантакце) адзін раз на суткі, абіраючы адзін, два або тры альбомы.

Тур гіт-параду доўжыцца месяц, па яго выніку вызначаецца пераможца і два аўтсайдэры. У новым туры месца аўтсайдэраў займаюць два навічкі, галасы абнуляюцца і галасаваньне пачынаецца спачатку.

99 / 0
18.09.2017
#одинаковоразные

#одинаковоразные

Берасьцейская рок-каманда «Сразу май» выдала першы поўнафарматны рэліз, у які ўвайшло найлепшае, што яны маюць на сёньня. У тым ліку супэргіт «Небасхіл» з «Залатога Тузіну» і трэк, ухвалены брытанцамі The Subways.

129 / 0
06.09.2017
Cordyceps

Cordyceps

У дэбютным альбоме інструмэнтальнага трыё паўдзельнічалі вакалісты гуртоў Plumbum, Tok Rukoo, Ilo&Friends, Zolki Band.

326 / 0
05.09.2017
Hostel

Hostel

Свой сольны альбом «Hostel» лідэр гурту Recha запісаў у Празе разам з удзельнікамі The Unlimited Trio.

233 / 0
25.08.2017
Землемер и Чипполино

Землемер и Чипполино

Новы альбом беларускага гурта «нагУаль» уяўляе зь сябе калекцыю дзьвіжовых шансон-балядаў, этнічнае сайка-ска, упершыню для гурту засьпяванае на зразумелых мовах.

282 / 0
25.08.2017
Вада, хмель і солад

Вада, хмель і солад

13-ы дыск гурту сярэднявечнай музыкі атрымаў назву «Вада, хмель і солад».

271 / 0
12.08.2017
Techno Blues

Techno Blues

Новы альбом «Techno Blues» ад гурту Intelligency, названым TuzinFM летась галоўным адкрыцьцём у беларускай музыцы.

283 / 0
23.07.2017
Daybreak

Daybreak

Гурт CherryVata выдаў новы альбом «Daybreak» — першы пасьля 8-гадовай паўзы. Музыкі захавалі фірмовы стыль, але пры гэтым зрабілі сваю музыку больш рокавай.

458 / 0
11.07.2017
Рокі

Рокі

У трэці альбом «Рокі» асноўнага праекту Сяргея Міхалка Brutto ўвайшлі даўнія гіты, чужыя ды свае перасьпевы ды некалькі адносна новых нумароў.

413 / 0
09.07.2017
Крылья

Крылья

У свой другі альбом Юлія Глебава аб’яднала песьні на беларускай і расейскай мовах, якія падобныя ня толькі па гучаньні і падачы, але і маюць адзіную сэнсавую канцэпцыю.

677 / 2
21.06.2017
Hardcore zachodniaha Palieśsia

Hardcore zachodniaha Palieśsia

Гурт The Superbullz, у якім аб’ядналіся найлепшыя інструмэнталісты беларускае рок-сцэны, дэманструе моц, спрыт ды майстэрства ў дэбютніку «Hardcore zachodniaha Paleśsia».

544 / 0
19.06.2017
Колер якога няма

Колер якога няма

У сваім другім студыйніку «Колер якога няма» менскі рок-бэнд TonqiXod вырашыў больш пасваволіць без аглядкі на мітычнага непадрыхтаванага слухача.

566 / 1
06.06.2017
Синоптик

Синоптик

Трэці альбом магілёўскага рок-гурту Nizkiz, у якім музыкі заяўляюць пра тое, што кожны сам сабе сыноптык.