У Менску адменены канцэрт гурту «Фіолет» (аўдыё, відэа)
2449 / 0
07.05.2014

У Менску адменены канцэрт гурту «Фіолет» (аўдыё, відэа)

Менскія ўлады адмовілі ў выдачы гастрольнага пасьведчаньня арганізатарам канцэрту гурта «Фіолет» з Украіны.

Выступ украінцаў меўся прайсьці ў межах туру ў падтрымку новага альбому «Вігвам». Мерапрыемства плянавалася правесьці 17 траўня ў клюбе Loft. Арганізатары дамовіліся з гуртом, пляцоўкаю ды падалі заяву на гастрольнае пасьведчаньне ў Менгарвыканкам. Аднак, чыноўнікі адмовілі ў правядзеньні канцэрту на падставе таго, што канцэрт анансаваўся ў СМІ да атрыманьня дазволу. «Я зьдзіўлены, бо ня раз прывозіў „Фіолет“ і сольны праект вакаліста гурта Коласа ў Менск, і праблем ніколі не было. Калі падавалі гастрольку, у „адным акне“ вельмі ветліва паставіліся да мяне і нават думак не было, што могуць ня даць дазвол. А ня далі яе нібыта, бо інфармацыю пра канцэрт знайшлі на „Яндэксе“. Але гэты рэсурс не зьяўляецца СМІ», — мяркуе арганізатар канцэрту Алесь Сьнег.

Гурт «Фіолет» упершыню выступіў у Беларусі ў 2011 годзе на ўзнагароджаньні найлепшых песень сэзону па вэрсіі Tuzin.fm. Тады беларускамоўны сьпеў украінцаў твор «Месца пакуты» на словы Янкі Маўзэра ўвайшоў у лік галоўных гітоў году. «Пасьля першага выступу ў нас тут зьявілася свая аўдыторыя, няхай сабе пакуль і ня вельмі вялікая. Зь беларускімі слухачамі мы спрабуем падтрымліваць адносіны ўвесь час», — сказаў у адным з інтэрвію «Тузіну Гітоў» лідэр гурту Сяргей «Колос» Мартынюк. Летась ён запісаў сумесную песьню з Палінай Рэспублікай. Музыка таксама выступае ў якасьці арганізатара канцэртаў у сябе на Радзіме ды запрашае з выступамі ва Ўкраіну ў тым ліку беларускіх выканаўцаў.

Tuzin.fm