«Не гераін заб’е, а мы адзін аднаго заб’ем» — «бруднае» бачаньне гіта Akute (аўдыёпрэм’ера!)
8555 / 2
24.01.2014

«Не гераін заб’е, а мы адзін аднаго заб’ем» — «бруднае» бачаньне гіта Akute (аўдыёпрэм’ера!)

Праект «Грязь» прадстаўляе сваю вэрсію песьні Akute «Сьпі». Аўтар арыгіналу Раман Жыгараў настолькі ўразіўся міксам, што сам напісаў ягоны анонс для Tuzin.fm.

«Грязь» зрабілі сваю вэрсію «Сьпі» яшчэ ў 2012-м. Ён нідзе не выкладваўся, толькі ў плэеры заўсёды быў. А цяпер відавочна яго прымяняльнасьць да цяперашняй сытуацыі, бо ён сьведчыць, што анічога не мяняецца. Мікс выйшаў вельмі кранальны. Калі вось такія хлопцы бяруцца пісаць — гэта тру. Увогуле ж сапраўдны магілёўскі хасл-праект «Грязь» вядомы ў сеціве ўсяго толькі па некалькіх трэках. Яны хаваюцца, містычныя прадказальнікі. За музыку ў ім адказвае Раман Сашчэка, а тэксты піша Дзяніс Астапаў:

— Ну раскажы, ты пра што думаў калі трэк пісаў? Як за два гады не састарэў ён? Цяпер столькі падзеяў і, здаецца, ён шмат да чаго падыходзіць. Украіна тая ж… — пытаюся ў Дзяніса.

Дзяніс:  Калі пісаў думаў пра Жыжака, сучаснага філёзафа. Заўсёды пра яго думаю. Усе мае трэкі арыентаваныя ў вечнасьць, таму і актуальныя заўжды.

— Цяжка на мове пісаць?

Дзяніс: На мове пісаць ня цяжка, гэта ж мая родная. Мой асноўны праект John Doe. У ім прамаўляецца ўсё тое ж самае, толькі па-расейску. А тут, у «Грязи» я адказваю за тэксты, а Рома за музычны геній. Мы паслядоўнікі філязофіі «пост-гопніцтва». Нам падаецца што мы прадказалі шмат якія падзеі гэтым трэкам. Але нашыя прароцтвы яшчэ ня скончыліся, бо хутка выходзіць альбом John Doe.

-       Што для цябе сымбалізуе слова «Бруд»?

Дзяніс: Найлепшае тлумачэньне, якое абсалютна пасуе да майго ўспрыманьня «бруду» дадзена ў цыганскім соньніку. Там вядзецца пра тое, што бруд у жахлівых снах, якія паўтараюцца, ёсьць сымбалем неверагодна вялікай колькасьці праблемаў, што назапашаныя ў мінулым. Парада даецца — перагледзіць сваё жыцьцё і літаральна ачысьціцца пры дапамозе пакаяньня ў грахах ды дараваньня як іншым людзям, так і сябе самому. Толькі так можна выйсьці зь вельмі невыгоднаяй для сябе сытуацыі, у якую можа трапіць кожны з нас.

«Грязь» з аўтарскім міксам на «Сьпі». Раю ўсім!

Рома Жыгараў, для Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    28.01.2014 / 13:16

    Цікавы факт - аўтар музыкі да трэку Раман Сушчэка, той самы Рома UFO з гурта Mauzer, адзін з прадусараў апошняга альбому Макса Каржа

  • Шумий трольь / адказаць
    28.01.2014 / 15:22

    талент не старчыш

  • КАМЕНТАВАЦЬ