Прыемны тузін Асі Паплаўскай (аўдыё)
895 / 0
19.06.2019

Прыемны тузін Асі Паплаўскай (аўдыё)

Журналістка і трэвэл-блогер Ася Паплаўская склала свой топ-12 найлепшых песень сэзону на TuzinFM. Усе яны возьмуць удзел у фінальным мэгатуры.

Маё асабістае адкрыцьцё сэзону — гурт «Цмокі». Мяне зачапілі абедзьве песьні, якія былі прапанаваны для праслухоўваньня: і «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы», і «Іван і Бог». Слухаеш гэтыя кампазыцыі і думаеш, разважаеш — нават знакаміты верш Максіма Багдановіча спрабуеш зразумець па-новаму.

Кампазыцыя Znich&Rutvica «Ой, над ракою» — круты вынік супрацы вельмі розных гуртоў. Чарговы доказ таго, што сьмелае сумяшчэньне стыляў можа даць плён.

Гурт «Мутнаевока» даўно ў сьпісе маіх любімых. Слухала іх «Матыў» максымальна непрадузята, але не змагла не ўключыць гэтую кампазыцыю ў свой топ-12. Той выпадак, калі ня можаш сказаць, што падабаецца больш: тэкст ці музыка, бо ўстаўляе ўсё.

Яшчэ адзін любімы гурт, усе песьні якога я ведаю напамяць — :B:N: Цешыць, што пішуцца новыя творы, у якіх музыкі ня здраджваюць сабе. Для аматараў творчасьці любога музычнага гурта гэта, бадай, самае галоўнае.

Агулам было вельмі прыемна слухаць усе 45 кампазыцыяў, выбраных рэдакцыяй «Тузіна» для галасаваньня. Слухала і думала: жыве беларускі рок-н-рол!

Мой Тузін цалкам выглядае наступным чынам:

Ася Паплаўская, для TuzinFM

Ася Паплаўская — журналістка,  трэвэл-блогерка. У журналістыцы працуе з 17 гадоў. Працавала ў газэце «Літаратура і мастацтва», вядоўца аўтарскай перадачы «СучБелЛіт» на NetRadio, працавала аглядальніцай па культуры ў агенцтве БелаПАН. Была галоўнай рэдактаркай парталаў пра турызм, будаўніцтва і Менск. Супрацоўнічала з рэсурсам Mediakritika.by, глянцавымі часопісамі «Город женщин» і On air, інтэрнэт-часопісам Kyky.org. Заснавальніца жаночага клюбу «ДевиЖЖник». Блог вядзе з 2007 году.