«У нескладовае» ў #BML. Музыка для дарослых (поўнае відэа)
600 / 0
18.05.2019

«У нескладовае» ў #BML. Музыка для дарослых (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна грае праект «У нескладовае», які празь пяцігадовы перапынак вярнуўся на сцэну ў фармаце музычнага гурта.

Праект «У нескладовае» заснаваў Раман Арлоў па сыходзе з гурта «J:Морс» у 2010-м. У якасьці запрошаных вакалістаў у ім узялі ўдзел вядучыя беларускія музыкі. А таксама расейская каманда «Братья Грим», зь якой «У нескладовае» запісала сумесны сынгл і зьняла кліп. Сёлета гурт фактычна вярнуўся на сцэну празь пяцігадовы перапынак.

Раман Арлоў прэзэнтуе новы склад каманды, распавядзе пра нішу, якую хоча заняць, згадае пра маскоўскі пэрыяд і пра аўтарскую фольк-рок-опэру «Усяслаў Чарадзей». У жывым сэце чакаецца некалькі прэм’ераў!

 Песьні, якія гучаць у праграме:

 «У нескладовае 1»

(музыка і словы Рамана Арлова)

«Тралейбус»

(музыка і словы Рамана Арлова)

«Поўня»

(музыка і словы Рамана Арлова)

«Застанься»

(музыка і словы Рамана Арлова)

«Братамі па зброі»

(музыка гурта Dire Straits, пераклад Рамана Арлова)

«Хлопчык»

(музыка і словы Рамана Арлова)

Госьцем наступнага выданьня будзе гурт «Молчат дома». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 25 траўня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM