Вызначыліся ўдзельнікі адбору на «Басовішча-2019». Магчыма, апошняга (аўдыё)
818 / 1
19.04.2019

Вызначыліся ўдзельнікі адбору на «Басовішча-2019». Магчыма, апошняга (аўдыё)

Арганізатары фэстывалю абвясьцілі вынікі інтэрнэт-адбору конкурсу маладых выканаўцаў.

Усяго ў конкурсе выказалі жаданьне паўдзельнічаць 28 выканаўцаў. Сярод іх — як зусім новыя гурты і праекты, якія ня маюць яшчэ прыстойных запісаў, так і вэтэраны беларускай сцэны, як гурты «Куклы» ці Tornado. Перад журы стаяла задача абраць 8 гуртоў, якія возьмуць удзел у адборы ў Менску 24 траўня.

У журы інтэрнэт-адбору ўвайшлі Ілона Карпюк (музычны журналіст, вакалістка гурта Ilo&Friends), Віктар Сямашка (музыка, журналіст «Радыё Рацыя»), Сяргей Будкін (кіраўнік TuzinFM), Вольга Малюшыцкая і Віталь Зыблюк (музычныя экспэрты), а таксама кіраўніцтва Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы, якія ладзяць фэст.

Такім чынам, былі абраныя: «Гарадскі вал», BarRokka, Skroz, Harmonix College, luty sakavik, Paulinn, Atesta, Fishtank.

Па выніках канцэрту чатыры найлепшыя гурты паедуць 19—20 ліпеня ў Польшчу на «Басовішча», якое сёлета будзе праводзіцца ў 30-ы раз. У праграме фэсту ўжо заяўленыя выступы гуртоў VolskiRe1ikt, Znich i Dzieciuki. Сьпіс хэдлайнэраў будзе папаўняцца. Ходзяць чуткі, што гэты фэстываль можа стаць апошнім у гісторыі, але кіраўніцтва БАСу пакуль адмаўляецца ад камэнтароў на гэты конт. Сачыць за падрыхтоўкай да фэсту можна праз афіцыйную суполку «Басовішча-2019».

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    25.05.2019 / 14:17

    Па выніках конкурсу журы абрала 5 гуртоў, якія паедуць на "Басовішча":

    1. ATESTA
    2. BARROKKA
    3. HARMONIX COLLEGE
    4. LUTY SAKAVIK
    5. PAULINN

  • КАМЕНТАВАЦЬ