«Толькі разам» гурту «Ілюжан» – пераможца альбомнага чарту (аўдыё)
345 / 0
03.04.2019

«Толькі разам» гурту «Ілюжан» – пераможца альбомнага чарту (аўдыё)

Гурт «Ілюжан» з альбомам «Толькі разам» перамог у трэцім туры альбомнага чарту на TuzinFM.

634 галасы набрала праца гурта «Ілюжан» па выніках галасаваньня. Вакалістка каманды Кацярына Аліхвер прызнаецца, што ўсе музыкі з хваляваньнем сачылі за галасаваньнем, галасавалі самі, заахвочвалі прыхільнікаў і сяброў, але не асабліва спадзяваліся на перамогу ў такой пярэстай кампаніі моцных выканаўцаў і гуртоў. «Музыкі нашага гурта былі і застаюцца прыхільнікамі «Троіцы», гэта бясспрэчна, таму мы аддавалі свае галасы альбому «Цар-агонь». А яшчэ вельмі даспадобы мне асабіста было пачуць сьпевы Полаччыны блізкага сэрцу краю. Вельмі добры альбом», – зазначае Кацярына.

Жывы сэт «Ілюжан» у Belsat Music Live

Пачуць «Ілюжан» ужывую ў бліжэйшы час можна ў менскім клюбе «Дуда Кінг». Музыкі таксама працуюць над заключнай часткай абяцанай трылёгіі і анансуюць істотныя зьмены ў гучаньні гурта ў новым запісе.

TuzinFM