Nizkiz. Героі году ў беларускай музыцы ў BML Premium (поўнае відэа)
547 / 0
05.01.2019

Nizkiz. Героі году ў беларускай музыцы ў BML Premium (поўнае відэа)

Найлепшы беларускі гурт 2018-га году па вэрсіі TuzinFM выступіў з жывым сэтам у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live у прысутнасьці гледачоў.

Новы год і новы сэзон Belsat Music Live пачаўся з незвычайнага выданьня, якое ўпершыню ў гісторыі праграмы здымалася ў прысутнасьці гледачоў. Героі былі абраныя з дапамогаю гледачоў з тых выканаўцаў, якія былі ўжо ў студыі цягам трох сэзонаў. Імі сталі Nizkiz. Каманда зараз знаходзіцца на надзвычайным уздыме. Сёлета яны надзвычай актыўна канцэртавалі ды прэзэнтавалі два яскравыя відэа на галоўны гіт 2017 году па вэрсіі TuzinFM, песьню «Небясьпечна» і на новы сынгл «Люстэрка», а па выніках 2018-га былі прызнаны найлепшым гуртом на прэміі «Героі года». Музыкі распавядуць, як зьмяніліся за паўтара года, што мінулі з апошняга этэру ў #BML, чаму ім гэтак цяжка даўся выступ на 100 гадоў БНР і пра тое, як на іхных канцэртах ствараюцца сем’і.  Увага! Пры канцы праграмы вядоўца Міра Шульц разыграе прыз, які можа атрымаць кожны!

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Люстэрка»

«Небяспечна»

«Так трэба»

«Интроверт»

«Лірика»

«Это я сам»

(словы і музыка Аляксандра Ільіна)

З Новага года штомесяц на тэлеканале «Белсат» – найлепшыя беларускія гурты ў прэміюм-выданьнях «Belsat Music Live», якія здымаюцца ў прысутнасьці гледачоў. Толькі жывы гук, шчырыя размовы і сапраўдныя эмоцыі! Калі хочаце патрапіць на здымкі – сачыце за абвесткамі ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

У наступным выданьні #BML з жывым сэтам выступіць Лера Яскевіч. Прэм’ера – 12 студзеня ў 21.15  па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка»

TuzinFM