Nürnberg — музычнае адкрыцьцё 2018 году — у #BML (поўнае відэа)
761 / 0
24.11.2018

Nürnberg — музычнае адкрыцьцё 2018 году — у #BML (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — Nürnberg, пост-панк гурт, які сёлета стаў адным з самых яскравых адкрыцьцяў у беларускай музыцы.

Nürnberg насамрэч зь Менску, але рэальна іх дэбютны рэліз выйшаў у Нямеччыне. Яны выдаюць песьні на MC, відэа здымаюць на VHS, фатаграфуюць на стужку, а сілкуюцца шэрым навакольлем і ўсеагульнаю стомаю. У размове зь Міраю Шульц музыкі распавядуць пра бойку зь менскімі панкамі, выхад сваёй першай касэты ў Берліне і канцэрты ў Маскве. У жывым сэце Януш Пятрэнка і Алег Савуцін упершыню пакажуць некаторыя творы з альбому «Skryvaj», які толькі што пабачыў сьвет.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«U nikudy»

«Patanuć»

«Biessensoŭnaść»

«Rasplyvajecca»

«Los»

(словы і музыка — Nürnberg)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт BarRokka. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 1 сьнежня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM