«Лепрыконсы» з галоўнымі песьнямі ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
1304 / 0
03.11.2018

«Лепрыконсы» з галоўнымі песьнямі ў Belsat Music Live (поўнае відэа)

У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live завітаў гурт «Лепрыконсы», каб зайграць свае галоўныя гіты за 22 гады існаваньня.

Свой гурт Ільля Міцько заснаваў калі яму было 15. У 16 напісаў свой першы гіт, а ў 17 падпісаў кантракт з лэйблам «Союз». На пэўны час «Лепрыконсы» сталі адным з самых запатрабаваных гуртоў на постсавецкай прасторы. Яны прайшлі выпрабаваньне расейскім і ўкраінскім шоў-бізнэсам, мелі ўзьлёты ды падзеньні. Хваля папулярнасьці схлынула ў сярэдзіне 00-х, але яны засталіся на плаве ды працягваюць даваць канцэрты ды выдаваць раз на некалькі год новыя рэлізы. У размове зь Міраю Шульц Ільля Міцько распавядзе пра спакусы канцэртавага жыцьця і тое, як іх пераадолець, паразважае над патэнцыялам беларускіх музыкаў ды адкажа кім і чым мусяць ганарыцца беларусы.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Хали-гали»

(словы і музыка Ільлі Міцько)

«Девчонки»

(словы і музыка Ільлі Міцько)

«Касіў Ясь»

(словы і музыка народныя ў апрацоўцы ВІА «Песьняры»)

«Москвич»

(словы і музыка Ільлі Міцько)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт Dee Tree! Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 10 лістапада ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM