Опэрная дзіва Маргарыта Ляўчук — пра сэкс, маянэз і Макса Каржа ў #BML (поўнае відэа)
1972 / 0
27.10.2018

Опэрная дзіва Маргарыта Ляўчук — пра сэкс, маянэз і Макса Каржа ў #BML (поўнае відэа)

У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіць новая зорка беларускай Опэры — Маргарыта Ляўчук. Акрамя арыяў сьпявачка падрыхтавала для гледачоў некалькі музычных сюрпрызаў.

Сьпявачка са зьнешнасьцю мадэлькі. Так у беларускай опэры сябе яшчэ ніхто не падаваў. Маргарыта Ляўчук з ахвотай бярэ ўдзел у фатасэсіях ды актыўна вядзе акаўнты ў сацсетках. Яна два гады саліруе ў менскай Опэры і мае посьпехі за мяжой. З галоўных дасягненьняў апошніх гадоў  выхад у фінал расейскага тэлешоў «Вялікая опэра» і золата на Бэрлінскім міжнародным конкурсе. Сьпявачку сёлета запрасілі выступіць у Стамбульскую опэру, высока ацанілі на конкурсах у Італіі, Літве і Эстоніі. У шчырай размове зь Міраю Шульц Маргарыта зруйнуе стэрэатыпы пра беларускую опэру, распавядзе, як дае рады з мужчынскаю ўвагаю, ды што слухае з сучаснай музыкі.

У праграме гучаць творы:

«Glitter and Be Gay»

(арыя Кунігунды зь мюзыклу Леанарда Бэрнстайна «Кандыд»)

Арыя Касі з опэры «Чужое багацьце»

(словы: Георгі Марчук, музыка: Ян Давід Голянд)

«Над Бугам»

(словы і музыка: Алена Ляўчук)

«В темноте»

(словы і музыка: Макс Корж)

«Historia de un Amor»

(музыка і словы: Карляс Элета Альмаран, пераклад: Алесь Камоцкі)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт «Лепрыконсы»! Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 3 лістапада ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM