ili-ili ў #BML — новы фармат музычнага праекту купалаўцаў
3974 / 0
06.10.2018

ili-ili ў #BML — новы фармат музычнага праекту купалаўцаў

Пасьля творчае паўзы на сцэну вяртаецца ili-ili. Госьці новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт, які заснавалі акторы Купалаўскага тэатру Зьміцер Есяневіч і Міхась Зуй.

Міхась і Зьміцер даюць сапраўдны прыклад сяброўскай еднасьці. Яны шмат гадоў разам граюць на сцэне Купалаўскага тэатру, а па-за тэатрам ствараюць песьні і даюць канцэрты. Музычную кар’еру яны пачалі разам з Ганнай Хітрык у гурце «Дзецідзяцей», а пасьля цалкам засяродзіліся на сваім праекце ili-ili. Музыка ili-ili аднолькава прымальная як для афіцыйнай сцэны, так і для незалежнай. Напрыклад, у адзін і той жа 2013 год  гурт перамог у «Нацыянальнай музычнай прэміі», якую заснаваў Мінкульт, і стаў найлепшым у конкурсе фэстывалю «Басовішча».

За сем гадоў існаваньня гурт некалькі разоў пераглядаў сваё стаўленьне да гучаньня. У студыі Belsat Music Live ili-ili пакажа якраз той фармат, які на сёньня лічыць найбольш актуальным, а ў размове зь Міраю Шульц музыкі ўпершыню распавядуць пра прычыны распаду гурта «Дзецідзяцей», і дадуць карысныя парады чыноўнікам наконт аптымізацыі мастацтва.

У праграме гучаць песні:

«Будзе як будзе»

«Ноч»

«Лёд»

«To Be»

(словы і музыка гурта ili-ili)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт Dzivasil. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 13 кастрычніка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM