Vinsent і Сьвета Бень — фаварыты рэжысэрскага рэйтынгу (+топ найлепшых)
2133 / 25
27.06.2018

Vinsent і Сьвета Бень — фаварыты рэжысэрскага рэйтынгу (+топ найлепшых)

Экспэртная рада на TuzinFM, якая сёлета складалася зь беларускіх рэжысэраў і кліпмэйкераў, назвала ўдзельнікаў мэгатуру-2018. У яго ўвайшло 26 кампазыцыяў. Цяпер выбар за слухачамі!

Пяцёра* беларускіх рэжысэраў паслухалі ўсе песьні сэзону і назвалі найлепшыя зь іх на сваю думку. У кожнага плэйліст атрымаўся са сваім характарам. Ва Ўлады Сяньковай падборка выйшла збольшага лірычнай. Мітры Сямёнаў-Алейнікаў назваў найперш тыя творы, якія здольныя абудзіць фантазію. Арцём Лобач праз музычныя кампазыцыі дасьледуе сябе самога, ягоны топ атрымаўся вельмі разнастайным. Макса Сірага песьні гэтага сэзону расчаравалі, бо ў іх адсутнічае лёгкасьць і дзёрзкасьць. А вось Андрэй Курэйчык наадварот лічыць, што беларуская музыка знаходзіцца на вастрыні сучасных сусьветных трэндаў.

Агулам з 36 песень рэжысэры назвалі 26. Зь іх два творы назвалі ўсе без выключэньня. Гэта песьня «Мэтрапалітэн»  Vinsent’а і «У шэрым змроку» Сьветы Бень. Чатыры разы былі названыя песьні «Вышыня» Паліны Рэспублікі, «Нёман» Teleport і «Восень» праекту N.O.I.R./Stern. Тройчы — кампазыцыя «Я цябе пакахаў» ад Akute, «Не пакідай» Naviband, «Зіма зь летам» этна-трыё «Троіца» і «Будучыня» Зьмітра Вайцюшкевіча.

Галоўны гіт сэзону 2017/2018 абяруць наведнікі TuzinFM у Мэгатуры. Усе згаданыя рэжысэрамі кампазыцыі бяруць удзел у слухацкім галасаваньні на выбываньне. Пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратары гіт-параду будуць здымаць песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты тузін». Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены. Наступны этап галасаваньня — абнуленьне галасоў і галасаваньне «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне».

Прапануем таксама абраць Кліп сэзону і Альбом сэзону. У выніковым туры ў гэтых чартах возьмуць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца адна пазыцыя.

Усе тры мэгатуры распачаліся 27 чэрвеня.

*шосты ўдзельнік экспэртнай рады Аляксей Церахаў нягледзячы на згоду так і не даслаў свой рэйтынг

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    02.07.2018 / 09:11

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (26) Паліна Рэспубліка - Вышыня;
    з відэачарту: (36) Млын Сонца - Калядная ноч; (35) Дрозды - Вёска;
    з альбомнага чарту: (36) Віктар Сямашка - Зьмяіны цар; (35) Vodar - Дарогі, якія мы выбіраем, (34) Whiskeyjamband - Мая краіна, (33) Кашлаты Вох - Не бяры да галавы, (32) Юлія Глебава - Крылья, (31) Мярэжа - Жыта.Жыцейка.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    03.07.2018 / 11:17

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (25) Akute - Крок наперад;
    з відэачарту: (34) Recha - Ён і Яна, (33) Laudans - Воблака, (32) Сталіца Марса - Там.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    04.07.2018 / 09:29

    з Мэгатуру зьняты:
    з гіт-параду: (24) Mikita - Неба

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.07.2018 / 12:16

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (23) Dzieciuki - Гародня;
    з відэачарту: (31) Aura - Што казаць, (30) Бусламі на поўдзень - Мінулае, (29) NGe - Толькі мы;
    з альбомнага чарту: (30) Пінхас Цынман - Всё будет гут, (29) Дрымон - Апошні, (28) Розныя выканаўцы - Zhoo: Art folk sound.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.07.2018 / 10:56

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (22) K3tyvana - Толькі джаз;
    з відэачарту: (28) Восьмыдзень - Лучына.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    09.07.2018 / 11:45

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (21) Naka - Адыйшоўшым;
    з відэачарту: (27) kolko - Cамазьнішчэньне, (26) Андрэй Усанаў - Анёл;
    з альбомнага чарту: (27) Гарадскі вал - Чалавечынка, (26) Pauline - Адчувай.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.07.2018 / 12:14

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (20) Павал Аракелян - Гультай;
    з відэачарту: (25) Hurma - Люк, я твой тата, (24) Зьміцер Вайцюшкевіч - Калі заўтра роўна ў шэсьць;
    з альбомнага чарту: (25) Адэля Вольская - Казка, (24) Андрусь Такінданг - Hostel.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    11.07.2018 / 13:48

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (19) Vinsent - Мэтрапалітэн;
    з відэачарту: (23) Haina - Кантроль, (22) J:Морс - Блізка;
    з альбомнага чарту: (23) Intelligency - Techno Blues, (22) The Glitchhh - Cordyceps.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    12.07.2018 / 12:20

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (18) Мутнаевока - Мэтро;
    з відэачарту: (21) Спрат - Кропка, (20) Млын Сонца - Ваўкалак;
    з альбомнага чарту: (21) Сяржук Доўгушаў і Алесь Ясінскі - Дарогі, (20) Нагуаль - Землемер и Чипполино.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    13.07.2018 / 10:31

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (17) Helious - Па неадступнасьці;
    з відэачарту: (19) Піт Паўлаў - Каханак Вялікай Мядзьведзіцы, (18) Brutto - Рокі;
    з альбомнага чарту: (19) Розныя выканаўцы - Песьні матчыны з Вушаччыны, (18) Buben Naruszewich Baisan - Bulbahuana.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    16.07.2018 / 13:12

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (16) Teleport - Нёман;
    з відэачарту: (17) Дай дарогу! - Ня веру, (16) Лявон Вольскі - А хто там ідзе;
    з альбомнага чарту: (17) Зьміцер Вайцюшкевіч - У нашых снах, (16) Cherryvata - Daybreak.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    17.07.2018 / 15:37

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (15) Neuro Dubel - Першы;
    з відэачарту: (15) Піліп Беспамылковы - Мы любім бульбу;
    з альбомнага чарту: (15) Naviband - Иллюминация.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    19.07.2018 / 11:41

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (14) Сразу май - Кранае;
    з відэачарту: (14) Naviband - Бяжы;
    з альбомнага чарту: (14) Naviband - Адной дарогай.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    20.07.2018 / 11:04

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (13) Naviband - Не пакідай;
    з відэачарту: (13) Dzieciuki - Хлопцы-балахоўцы;
    з альбомнага чарту: (13) Irdotath - Wild.

    12-кі найлепшых вызначаныя.
    24.07 галасы абнуляцца і распачнецца другі этап Мэгатуру па пранцыпе "да апошняга".

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    30.07.2018 / 13:38

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (12) N.O.I.R.-Shtern - Восень;
    з відэачарту: (12) Shaman Jungle - Нагавор;
    з альбомнага чарту: (12) Сразу май - #одинаковоразные.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    31.07.2018 / 07:52

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (11) TonqiXod - Імчы, цягнік;
    з відэачарту: (11) By Cry - Наша прызнаньне;
    з альбомнага чарту: (11) Віктар Сямашка ды кумпанія - Матавіла.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    01.08.2018 / 11:32

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (10) Зьміцер Вайцюшкевіч - Будучыня;
    з відэачарту: (10) Brutto - Папяроска;
    з альбомнага чарту: (10) Neuro Dubel - Першы.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    02.08.2018 / 11:26

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (9) этна-трыё "Троіца" - Зіма зь летам;
    з відэачарту: (9) By Cry - Пустазельле;
    з альбомнага чарту: (9) Zero-85 - Turriptosis Nutricula.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    03.08.2018 / 11:13

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (8) Dzieciuki - Бунтар;
    з відэачарту: (8) By Cry - Я бегла;
    з альбомнага чарту: (8) Zero-85 - Turriptosis Nutricula.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.08.2018 / 16:18

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (7) Vuraj - Настроі;
    з відэачарту: (7) Лявон Вольскі - Сьпявайце;
    з альбомнага чарту: (7) The Suberbullz - Hardcore zachodniaha Palieśsia.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    07.08.2018 / 09:23

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (6) Сьвятлана Бень - У шэрым змроку;
    з відэачарту: (6) Мерада - Шпаркія хвалі;
    з альбомнага чарту: (6) TonqiXod - Колер якога няма .

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.08.2018 / 10:34

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (5) Akute - Я цябе пакахаў;
    з відэачарту: (5) Ягорава гара - Ой, чок-чок;
    з альбомнага чарту: (5) Стары Ольса - Вада, хмель і солад.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    09.08.2018 / 09:34

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (4) Лявон Вольскі - Ты помніш;
    з відэачарту: (4) MorkvoЦвет - Звар'яцелы генэрал;
    з альбомнага чарту: (4) Hok-Key - Kalasy Pad Siarpom.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.08.2018 / 09:37

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (3) Uzari - Новае кіно;
    з відэачарту: (3) Ягорава Гара - Цераз мора;
    з альбомнага чарту: (3) Nizkiz - Синоптик.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    14.08.2018 / 15:17

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (2) Пані Малала - Кавуны пасохлі;
    з відэачарту: (2) Кацярына Ваданосава - Я іду да цябе;
    з альбомнага чарту: (2) Brutto - Рокі.

  • КАМЕНТАВАЦЬ