Запрацаваў канал «Белсат музыка». Падпісвайцеся! (шмат відэа)
444 / 0
12.06.2018

Запрацаваў канал «Белсат музыка». Падпісвайцеся! (шмат відэа)

Цяпер усе музычныя праграмы, кліпы, фільмы, запісы канцэртаў беларускіх выканаўцаў сабраныя ў адным месцы.

Тэлеканал «Белсат» запусьціў адразу 9 профільных каналаў на Youtube. Сярод іх — «Белсат музыка». Канал падзелены на некалькі рубрыкаў. Галоўная — Belsat Music Live, дзе можна паглядзець усе выданьні гэтае праграмы. Усяго ўжо выйшла 61 праграма. У пэрспэктыве таксама плянуецца дадаць плэйліст, каб можна было слухаць усе песьні, запісаныя ў студыі праграмы, паасобку.

Другая рубрыка — дакумэнтальныя фільмы на музычную тэматыку. Сярод іх — «Ненаўмысны шэдэўр» Сяргея Будкіна і Яўгена Шапчыца, які распавядае пра гісторыю стварэньня «Народнага альбому», «Данчык» Галіны Навумчык, «Традыцыя адлегласьці» Арцёма Лобача ды іншыя.

Трэцяя рубрыка — музычныя кліпы, якія былі ў розны час прэзэнтаваныя на «Белсаце». Сярод іх — відэа ад «Дзецюкоў», Лявона Вольскага, Андруся Такінданга.

Таксама на канале можна паглядзець канцэрты, якія здымаліся тэлеканалам — 20-годзьдзе «Народнага альбому» ў Беластоку, адзін з апошніх канцэртаў «Ляпіса Трубяцкога» на акцыі «Салідарны зь Беларусьсю» ў Варшаве, віленскі канцэрт «Крамбамбулі» ды іншыя.

Усе разьдзелы каналу будуць папаўняцца.

Падпісвайцеся на каналы «Белсат музыка» і TuzinFM на Youtube.

TuzinFM