Мэгатур-2018 на «Тузіне» сфармуюць рэжысэры (+усе песьні сэзону)
653 / 5
15.06.2018

Мэгатур-2018 на «Тузіне» сфармуюць рэжысэры (+усе песьні сэзону)

Вынікі 15-га па ліку музычнага сэзону ў гісторыі TuzinFM падвядуць вядучыя беларускія рэжысэры і кліпмэйкеры.

Ад пачатку існаваньня гіт-параду на «Тузіне Гітоў» з 2003 году вынікі музычнага сэзону падводзіць адмыслова сфармаваная да гэтай падзеі экспэртная рада, якая штогод мяняецца. У яе ўваходзілі музычныя журналісты, кіраўнікі беларускіх лэйблаў, музычныя рэдактары радыё, прадстаўнікі тэлевізіі, лідэры легендарнай суполкі «Тутэйшыя». У 2014 годзе гэта былі кіраўнікі беларускіх клюбаў, у 2015-м — беларускія паэты, у 2016-м — філёзафы, летась вырашалі дызайнэры, а сёлета мэгатур сфармуюць вядучыя беларускія рэжысэры і кліпмэйкеры. Слухаць і абіраць будуць Андрэй Курэйчык, Улада Сянькова, Макс Сіры, Мітры Сямёнаў-Алейнікаў, Арцём Лобач і Аляксей Церахаў.

Кожны зь сябраў рады ацэніць песьні, якія бралі ўдзел у аўдыёчарце ў сэзоне 2017—2018, і назаве тыя, якія вартыя ўдзелу ў мэгатуры. Усе згаданыя кампазыцыі возьмуць удзел у слухацкім галасаваньні на выбываньне. Пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратары гіт-параду будуць здымаць песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты тузін». Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены. Наступны этап галасаваньня — абнуленьне галасоў і галасаваньне «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне».

Паколькі ўжо пяты сэзон на TuzinFM таксама ёсьць чарт кліпаў і альбомаў, выніковае галасаваньне будзе праведзена і ў іх. У выніковым туры ў гэтых чартах возьмуць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца Кліп сэзону і Альбом сэзону.

Сачыце за навінамі і не прапусьціце пачатак самага цікавага і захапляльнага туру гіт-параду на TuzinFM! Усе тры мэгатуры распачнуцца 27 чэрвеня.

Усе ўдзельнікі аўдыёчарту на TuzinFM у сэзоне 2017/2018 (у альфабэтным парадку)

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    16.06.2018 / 09:51

    Топ і камэнтар Арцёма Лобача http://tuzinfm.by/article/4147/najlepsyja-piesni-sezonu-na-tuzinfm-ad-arcioma-lobaca.html

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    18.06.2018 / 12:45

    Топ і камэнтар Андрэя Курэйчыка http://tuzinfm.by/article/4150/top-12-andreja-kurejcyka-u-nas-vializarnaja-kolkasc.html

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    20.06.2018 / 11:47

    Топ і камэнтар Улады Сяньковай http://tuzinfm.by/article/4152/top-12-ulady-siankovaj-piesni-jakija-kranajuc-dusu.html

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    20.06.2018 / 11:47

    Топ і камэнтар Мітрыя Сямёнава-Алейнікава http://tuzinfm.by/article/4154/top-12-ad-mitryja-siamionava-alejnikava-muzyka--.html

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    26.06.2018 / 11:49

    Топ і камэнтар Макса Сірага http://tuzinfm.by/article/4156/niapouny-top-ad-maksa-siraha-rebzia-dzie-lohkasc-ji.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ