Магічныя Shaman Jungle у #BML (поўнае відэа)
1003 / 0
05.05.2018

Магічныя Shaman Jungle у #BML (поўнае відэа)

Госьці новага выданьня аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт Shaman Jungle, які грае нетыповую для Беларусі музыку з выкарыстаньнем экзатычных інструмэнтаў.

Shaman Jungle называюць сябе музычнымі дасьледчыкамі і падкрэсьліваюць, што не прывязваюцца да пэўнага этнасу і месца. Іхная мэта — пагрузіць слухача ў неба. Яны ствараюць кампазыцыі і здымаюць кліпы ў натуральных прыродных умовах. Cвой найноўшы альбом «Amazing» музыкі запісалі на хутары ля ракі Іслач, а кліп на песьню «Нагавор» зьнялі ў Налібоцкай пушчы.

У размове зь вядоўцаю Мірай Шульц, музыкі распавядуць, што ў іхных творах ёсьць ад Кірчука, а што ад Чмыра, патлумачаць, чаму дыстанцуюцца ад фольк-музыкі, і апавядуць, ці зьвязаная іх творчасьць з рэлігіяй. У жывым сэце прагучыць адразу некалькі прэм’ераў, якія неўзабаве выйдуць на новым альбоме беларускіх шаманаў.

У праграме гучаць песьні:

«Nagavor»

«Coloss»

 «Led»

 «Uraboros»

(музыка і словы гурта «Shaman Jungle»)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць Кацярына Ваданосава з Fantasy Orchestra. Прэм’ера — 12 траўня ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM