Як гучыць беларускі бардкор. «MorkvoЦвет» у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)
2554 / 0
31.03.2018

Як гучыць беларускі бардкор. «MorkvoЦвет» у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)

Госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў дуэт Яўгена Белановіча і Паўла Рыжкова, які цягам этэру пашырыцца да поўнага складу.

«MorkvoЦвет» — гурт, які мае неверагодны напор, драйв ды энэргетыку, што дасягаецца ўсяго толькі пры дапамозе дзьвюх гітараў. Дуэт Яўгена Белановіча і Паўла Рыжкова зьвярнуў на сябе ўвагу ў 2016 годзе, калі быў адзначаны на фэстывалі «Бардаўская восень» за арыгінальнасьць і самабытнасьць ды выдаў першы сынгал «Дождж». Летась музыкі прэзэнтавалі свой першы альбом «Брешь» ды былі намінаваныя на «Адкрыцьцё» на прэміі «Героі году».

У студыі Belsat Music Live музыкі спачатку ў арыгінальным, а потым у пашыраным складзе пакажуць, як гучыць беларускі бардкор, распавядуць вядоўцы Міры Шульц пра супрацу з Настаю Някрасавай і свой дахазьяжджальны кліп пра звар’яцелага генэрала ды прэзэнтуюць новую песьню на словы Міхала Анемпадыстава.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Паведамляйце»

(словы Яўгена Белановіча, музыка Паўла Рыжкова)

«Звар’яцелы генэрал»

(словы Паўла Рыжкова, музыка Яўгена Белановіча)

«Сустрэліся на дарозе»

(словы Міхала Анемпадыстава, музыка Яўгена Белановіча)

«Серость»

(словы Яўгена Белановіча, музыка Паўла Рыжкова)

«Дождж»

(словы Паўла Рыжкова, музыка Яўгена Белановіча)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live грае гурт SnopSnoŭ. Прэм’ера — 7 красавіка ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM