zolki band у Belsat Music Live. Так гучыць сучасная беларуская альтэрнатыва! (поўнае відэа)
2268 / 0
17.02.2018

zolki band у Belsat Music Live. Так гучыць сучасная беларуская альтэрнатыва! (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live грае адкрыцьцё апошніх гадоў у беларускай альтэрнатыўнай музыцы — берасьцейская каманда zolki band.

 

У іхных песьнях — туга ды іронія, адчай і нескаронасьць. Яны спрабуюць разгадаць таямніцы гэтага вар’яцкага сьвету і паказаць усю абсурднасьць татальнага кантролю. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live грае галоўнае адкрыцьцё берасьцейскай незалежнай сцэны апошніх гадоў — гурт zolki band. Музыкі зайграюць абраныя песьні са свайго дэбютнага альбому «Доўгі-доўгі дзень», прэзэнтуюць зусім новыя кампазыцыі, а ў размове зь вядоўцаю Мірай Шульц распавядуць пра сябе і пра сваю творчую канцэпцыю ды згуляюць у супярэчнасьці.

Песьні, які гучаць:

«B.E.Z.R.A.Z.L.I.C.H.I.E. — гэта традыцыя»

«Унутры сьцен»

«Матэматычны эцюд у сьветлых танах»

«Зьнікае як цень»

«Холадна з вамі»

(словы і музыка гурта zolki band)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць гурт «Ілюжан». Прэм’ера — 24 лютага ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM